Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

КІНУЎСЯ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «кінуўся» сустракаецца 28 разоў у 28 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

КІНУЎСЯ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І кінуўся ён на шыю брату свайму Бэньяміну, і абняў яго, і заплакаў, а ён таксама плакаў на яго шыі.

І прыйшлі яны ў зямлю Гашэн. Язэп, запрэгшы сваю калясніцу, выехаў насустрач бацьку свайму ў Гашэн; і, убачыўшы яго, кінуўся яму на шыю, і, абняўшы, доўга плакаў.

І кожны — на сваім месцы вакол лагера ворагаў. Такім чынам, увесь лагер быў напалоханы і кінуўся ўцякаць з лямантам і крыкамі.

І кінуўся народ на здабычу, і набраў авечак, валоў і цялят, і рэзалі іх на зямлі, і елі разам з крывёю.

Дык чаму не паслухаў ты голасу Госпада, але кінуўся на здабычу і дапусціўся зла ў вачах Госпада?»

І сказаў Саўл свайму збраяносцу: «Вазьмі меч свой і забі мяне, каб часам не надышлі гэтыя неабрэзаныя, і не забілі мяне, і не здзекаваліся з мяне». І збраяносец яго не хацеў гэтага зрабіць, бо вельмі баяўся. Тады Саўл дастаў меч, і кінуўся на яго.

Калі збраяносец яго ўбачыў, што Саўл памёр, тады сам таксама кінуўся на свой меч і разам з ім памёр.

І ўстаў тады цар, і раздзёр адзенне сваё, і кінуўся на зямлю, і ўсе паслугачы яго, якія паслугавалі яму, раздзёрлі адзенне сваё.

А Ярам павярнуў дружыну сваю і кінуўся ўцякаць, крычучы Ахазію: «Здрада, Ахазія!»

і прасіў Саўл свайго збраяносца: «Выцягні меч свой і забі мяне, бо часам падбягуць гэтыя неабрэзаныя і будуць здзекавацца з мяне». А збраяносец не хацеў гэта рабіць, напалоханы. Дык схапіў Саўл меч і кінуўся на яго;

калі яго збраяносец убачыў, што Саўл памёр, сам ён таксама кінуўся на меч свой і памёр.

І пачуў цар Ёакім і ўсе магнаты ды князі яго гэтыя словы; і цар імкнуўся забіць яго; і пачуў пра гэта Урыя, і спалохаўся, і кінуўся наўцёкі, і прыйшоў у Егіпет.

Пачулі народы пра ганьбу тваю, і галашэнне тваё запоўніла зямлю, бо волат кінуўся на волата, і абодва ўпалі разам».

Як ён пераможаны, што ўсе галосяць! Як Мааб кінуўся наўцёкі і быў асаромлены! Стане Мааб насмешкаю і страхоццем для ўсіх навакол сябе».

І Ён гаворыць ім: «Ідзіце!» І тыя, выйшаўшы, перайшлі ў свінняў; і вось, увесь статак кінуўся ў мора са стромы і патануў у вадзе.

Ісус адразу дазволіў ім. І, выйшаўшы, духі нячыстыя ўвайшлі ў свінняў. І амаль двухтысячны статак з вялікім імпэтам з адхону кінуўся ў мора і патануў.

І, устаўшы, пайшоў да бацькі свайго. А калі ён быў яшчэ далёка, бацька яго ўбачыў яго і, узрушаны міласэрнасцю, пабегшы, кінуўся на шыю яго і цалаваў яго.

Тады той вучань, якога любіў Ісус, кажа Пётры: «Гэта ж Госпад!» Дык Сімон Пётра, пачуўшы, што гэта Госпад, апрануў туніку, бо быў голы, і кінуўся ў мора;

І кінуўся на іх чалавек, у якім быў ліхі дух, і, атрымаўшы сілу над імі, адолеў іх так, што голыя і пакалечаныя ўцяклі з таго дома.

і кінуўся пад слана, і лёг пад ім, і забіў яго, і той упаў на зямлю на яго, і памёр ён там.

А Дазітэй, адзін з ваяроў, якія былі пад камандай Бацэнора, коннік, чалавек дужы, схапіў Горгію і, трымаючы за хламіду, цягнуў яго з вялікай сілай; і калі хацеў яго захапіць жывым, адзін паміж тракійскіх коннікаў кінуўся на яго і адсек яму руку, і Горгія ўцёк у Марэсу.

затым, спяваючы ўголас гімны на бацькоўскай мове, ён крыкнуў ды кінуўся неспадзявана на ваяроў Горгіі і змусіў іх уцякаць.

Але калі ўдар з-за паспешнасці барацьбы аказаўся недакладны і натоўп урываўся ўжо ў дзверы, то ён адважна ўзбег на мур і з мура мужна кінуўся ўніз на натоўп людзей;

І ўвесь народ кінуўся на зямлю, і пакланіўся Богу, і ўголас маліўся:

Кінуўся ён на варожы народ і, сышоўшы, разграміў праціўнікаў;

І Рагуэль кінуўся і з плачам пацалаваў яго,

і сказаў: «Будзь дабраславёны, сыне, добрага і высакароднага бацькі сын. О, якое вялікае гора, што аслеп ён, чалавек справядлівы і дабрадзейны!» І кінуўся з плачам на шыю Тобіі, сына брата свайго.

І ён, бачачы сына свайго, кінуўся яму на шыю

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter