Калі нейкі чалавек пасвяціць штосьці з сваёй уласнасці Госпаду як клятву: чалавека, жывёлу або поле, то гэта рэч не можа быць ані прададзена, ані выкуплена. Усё, што толькі калісьці будзе пасвечана, — гэта будзе рэч найсвяцейшая для Госпада.
І цар увайшоў у гару Сіён і ўбачыў, як умацавана тое месца, і зламаў клятву, якою пакляўся, і загадаў зламаць навакольны мур.
Ды ахапіў страх перад імі і боязь увесь народ, бо яны казалі: «Няма ў іх праўды і законнасці; бо зламалі клятву, якою кляліся, і дагавор».