Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

КОС — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «кос» сустракаецца 5 разоў у 5 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 5 перакладах: Бокуна, Сёмухі, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi.

КОС

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І зноў сказала Даліла Самсону: «Дакуль жа будзеш ты падманваць мяне і хлусіць мне? Скажы, чым цябе трэба звязаць?» Самсон адказаў ёй: «Калі ты ўпляцеш сем кос галавы маёй у тканіну і замацуеш іх калком, то я зраблюся слабым і стану, як іншыя людзі».

Калі яна яго ўсыпіла, і ўпляла сем кос галавы яго ў тканіну, і замацавала калком, яна крыкнула яму: «Філістынцы над табою, Самсон!» Ён, абудзіўшыся ад сну, вырваў калок з утком і тканінаю.

А яна ўсыпіла яго на сваіх каленях, і паклікала цырульніка, і загадала яму абгаліць сем кос яго, і ён пачаў упакорвацца, бо адступіла ад яго сіла адразу ж.

А Кос быў бацькам Аноба, і Сабеба, і родаў Агарэхэля, сына Арума.

І калі сталася, што, развітаўшыся з імі, мы паплылі, то напрасткі прыбылі ў Кос, а наступнага дня ў Родас, а адтуль — у Патары;

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
← КОРЭ