Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ЛАНЦУГ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «ланцуг» сустракаецца 8 разоў у 8 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ЛАНЦУГ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І зняў фараон свой пярсцёнак з пальца і ўздзеў яго на палец Язэпа, і загадаў апрануць яго ў шаты з найчысцейшага лёну, і павесіў яму на шыю залаты ланцуг.

Дык крыкнуў цар уголас, каб прывялі варажбітоў, халдэяў і астролагаў, і сказаў: «Кожны, хто прачытае пісанне гэтае і выясніць мне яго сэнс, будзе апрануты ў пурпур, і будзе насіць залаты ланцуг на шыі ды будзе валадарыць як трэці ў маім царстве».

А пачуў я пра цябе, што ўмееш даваць выясненні невядомага і разгадваць складанасці; дык калі патрапіш прачытаць пісанне і вызначыць мне яго сэнс, будзеш апрануты ў пурпур і будзеш насіць залаты ланцуг на шыі сваёй, ды будзеш валадарыць, як трэці, ў царстве маім».

Тады па загадзе Балтасара апранулі Даніэля ў пурпур, і павесілі на шыю яго залаты ланцуг, і абвясцілі аб ім, што мае ён валадарыць у царстве яго як трэці.

І ўбачыў я анёла, што сыходзіў з неба і меў у руцэ ключ ад бяздоння і вялікі ланцуг.

Бо ці гэта быў земляроб, ці пастух, ці работнік, працуючы на полі, — паддаваўся ён непазбежнай долі: усіх іх звязваў адзін ланцуг цемры.

Накладзі на ногі твае путы яе і на шыю сваю — ланцуг яе;

І путы яе будуць для цябе моцнаю абаронаю, ды ланцуг яе — шатамі славы,

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter