З подыхам Божым з’яўляецца лёд, і паверхня вады сціскаецца.
З чыйго нутра нарадзіўся лёд, і хто нарадзіў іней на небе?
Станецца: у той дзень не будзе святла, але холад і лёд;
і будзе гэта адзін дзень — Госпад толькі ведае аб ім — не будзе святла, але холад і лёд, не будзе гэта ані дзень, ані ноч; і вячэрняй парой будзе святло.
Снег і лёд вытрымлівалі агонь і не раставалі, каб зразумелі, што плады ворагаў нішчыў агонь, што гарэў пры градзе і пры ліўнях з маланкамі;
Надзея бо няўдзячнага — як лёд зімовы: растае ды расплываецца як вада бескарысная.
і ў справядлівасці будзе пабудавана ў цябе; ды ў дзень смутку прыгадаецца табе, і, як лёд у цёплы дзень, знікнуць твае грахі.
Марозны паўночны вецер падзьме і замарозіць у лёд ваду; рассцелецца над усёй колькасцю вады, і, як быццам панцырам, пакрыецца вада.