Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ЛІХАЯ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «ліхая» сустракаецца 11 разоў у 11 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 6 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, каталіцкім, Сабілы і Малахава.

ЛІХАЯ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Сёмага дня агледзіць зноў, і калі заўважыць, што яна пашырылася на адзенні, або аснове, або на ўтоку, або на скуры, або на якім іншым вырабе, зробленым са скуры, то гэта праказа ліхая, хай прызнае ён адзенне ды ўсё тое, на чым яна будзе знойдзена, нячыстым. Запаланела ёй адзенне ды ўсё, на чым была знойдзена.

дык прыйдзе святар і агледзіць, што зараза ў доме разраслася; значыць, гэта ліхая праказа, і дом нячысты.

а сама зямля, — ці добрая, ці ліхая; якія гарады, ці абмураваныя, ці без муроў;

Дзеля таго разваж і падумай, што зрабіць, бо ліхая пастанова прынятая супраць гаспадара нашага і супраць усяго дому яго. Ён жа сын Бэліяла, так што з ім ніхто не можа дамовіцца».

Бо дзе зайздрасць і сваркі, там бязладдзе ды ўсякая ліхая справа.

І не падманула нас ані ліхая чалавечая выдумка, ані марная праца мастакоў — выява, замазаная ўсялякімі фарбамі,

Ліхая бо душа загубіць таго, хто яе мае, і зробіць яго пасмешышчам для ворагаў, і давядзе да лёсу бязбожных.

Ёсць хітрасць вялікая, але ліхая.

Ілгарства ёсць ліхая прывычка ў чалавеку, і ў вуснах людзей невыхаваных будзе пастаянна.

Як ярмо валовае, што рухаецца, так і ліхая жонка; хто бярэ яе — як быццам той, хто хапае скарпіёна.

О ліхая пераваротнасць! Адкуль ты ўзялася, каб пакрыць зямлю злом і подступам сваім!

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
ЛІХВУ →