Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

МАЛАДЫ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «малады» сустракаецца 14 разоў у 14 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, Клышкi, Сабілы і Малахава.

МАЛАДЫ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
А мы адказалі гаспадару майму: “Ёсць у нас бацька стары і хлопец малады, які ў старасці яго нарадзіўся, якога родны брат памёр, і ён адзін застаўся ад маці сваёй, бацька таму пяшчотна любіць яго”.

Юда — малады леў, сын мой, ад здабычы падняўся ты; адпачыць лёг ён, як леў і быццам львіца, і хто пабудзіць яго?

І пайшоў Самсон з бацькам сваім і маці ў Тамну. І, калі падыходзілі яны да вінаграднікаў горада, выскачыў з рыкам малады леў і пабег насустрач яму.

І калі развіднела, пайшоў Ёнатан на поле, на месца, вызначанае Давідам, а разам з ім малады паслугач.

Тады запытаў у яго Давід: «Чый ты і адкуль?» Ён сказаў яму: «Я малады егіпцянін, нявольнік амалекца, але кінуў мяне гаспадар мой, бо я захварэў тры дні таму.

І вось цяпер, Госпадзе, Божа мой, Ты ўчыніў так, што царуе паслугач твой на месцы Давіда, бацькі майго. Я ж вельмі малады, і не ведаю свайго выхаду і ўваходу;

І сказаў Давід: «Сын мой Саламон яшчэ хлопец малады і кволы; дом жа, які мае быць пабудаваны Госпаду, павінен быць такі, каб ва ўсіх краях быў вядомы і праслаўлены. Дык я прыгатую яму ўсё неабходнае». І з гэтае прычыны перад сваёй смерцю Давід прыгатаваў многа ўсяго.

і сабраліся пры ім самыя ліхія людзі, сыны Бэліяла, і выступілі сілай супраць Рабаама, сына Саламона. Прытым Рабаам быў малады і баязлівы сэрцам і не мог супрацьстаяць ім.

НУН. Быў я малады і састарэў, і не бачыў я, каб справядлівы быў пакінуты і каб дзеці яго прасілі хлеба.

Адказаў ім Ісус: «Ці ж могуць посціць вясельнікі, пакуль малады з імі? Дакуль маюць жаніха ў сябе, не могуць посціць.

Сапраўды, сапраўды кажу табе: калі ты быў малады, падпяразваўся сам і хадзіў, куды сам хацеў, а як састарэеш, выцягнеш рукі твае ды хто іншы цябе падпяража і павядзе туды, куды ты не хочаш».

І малады яшчэ Антыёх напісаў Ёнату ліст такога зместу: «Стаўлю цябе першасвятаром і стаўлю цябе правіцелем над чатырма рэгіёнамі, каб быў ты прыяцелем цару».

Калі яшчэ малады быў, пакуль стаў падарожнічаць, шукаў слуп мудрасці ў мальбе маёй;

І калі быў яшчэ ў краіне маёй, у зямлі Ізраэля, ды калі быў яшчэ малады, усё пакаленне Нэфталі, бацькі майго, адступіла ад дому Давіда, прабацькі майго, ды ад горада Ерузаліма, які выбраны быў з усіх пакаленняў Ізраэля і была пасвячона святыня, дзе прабывае Бог, і яна была пабудавана ў ім, каб ускладалі ахвяры ўсе пакаленні Ізраэля, на ўсе вечныя пакаленні.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter