Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

МАЛАДЫЯ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «маладыя» сустракаецца 5 разоў у 5 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

МАЛАДЫЯ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І маладыя, якія разам з ім гадаваліся, сказалі яму: «Так скажы гэтаму народу, які казаў табе, кажучы: “Бацька твой уцяжыў ярмо нашае, а ты зрабі нам палёгку”; ты скажы ім так: “Найменшы палец мой — грубейшы за сцёгны бацькі майго.

Бо бачыў Госпад надта вялікі смутак Ізраэля, бо былі знішчаны і маладыя, і дарослыя, і не было нікога, хто б дапамог Ізраэлю.

Таму хачу, каб маладыя выходзілі замуж, нараджалі дзяцей, кіравалі домам, не давалі аніякай падставы ворагу для знеслаўлення.

Па перамозе іх і поўным знішчэнні накіраваў войска таксама супраць умацаванага горада Эфрон, дзе пражывала многа розных народаў, і сталі там перад мурамі дужыя маладыя ваяры і мужна абараняліся, а ўнутры было многа асадных машын і кідальных прылад.

Маладыя ўбачылі святло і абжыліся на зямлі; а дарогі разважлівасці не пазналі,

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
МАЛАЕ →