І змералі гаморам; і ў таго, хто сабраў больш, не было лішняга, а ў таго, хто сабраў менш, не было нястачы, але кожны сабраў, колькі мог з’есці.
Чым больш гадоў застаецца пасля юбілею, тым больш вырасце цана, а чым менш гадоў налічыш, тым меншай стане цана продажу, бо ён прадасць табе час пладоў.
Больш шматлікім большую частку дасі; менш шматлікім — меншую; і кожнаму асобна, як цяпер яны былі палічаны, будзе дадзена уласнасць;
А браты мае, якія хадзілі разам са мною, напалохалі сэрцы людзей, і я, тым не менш, быў верным у тым, каб пайсці за Госпадам, Богам маім.
А Давід не пажадаў лічыць тых, хто меў па дваццаць гадоў або менш, бо Госпад сказаў, што памножыць Ізраэль, як зоркі на небе.
каб паказаў Ён табе таямніцы мудрасці і патаемныя рады Яго, — ты б зразумеў, што многа менш Ён патрабуе ад цябе, чым заслугоўвае правіннасць твая.
тады зразумеў я, што адносна ўсіх спраў Божых чалавек не можа знайсці аніякай прычыны таго, што адбываецца пад сонцам; і чым больш чалавек будзе намагацца высветліць гэта, тым менш спасцігне; і нават калі мудрэц скажа, што ён зразумеў, ён не можа спасцігнуць.
Дзеля таго праклён паглынае зямлю, а жыхары яе адбываюць пакаранне; з гэтай прычыны жыхароў яе стала менш і людзей засталося нямнога.
Дзеля таго кажу табе: адпускаюцца многія грахі ёй, бо многа ўзлюбіла. А каму менш адпускаецца, той менш і любіць».
А калі хто-небудзь, цвёрды ў сэрцы сваім, не маючы неабходнасці, мае, тым не менш, уладу над воляй сваёй, так пастановіць і вырашыць у сэрцы сваім захаваць дзяўчыну сваю, — добра робіць.
ды тыя, якія мы лічым менш пачэснымі ў целе, мы акружаем асаблівай пашанай, а тыя, што лічацца непрыстойнымі, маюць асаблівае ўшанаванне,
Але я думаю, што і я зрабіў не менш за вялікіх Апосталаў,
Я вельмі ахвотна панясу выдаткі і нават самога сябе аддам за душы вашы. Дык ці чым больш вас люблю, тым менш любові атрымліваю?
У патрэбе выбіраць трэба ўдаву не менш шасцідзесяці гадоў, меўшую аднаго толькі мужа,
Але калі разышлася лжывая вестка, што быццам Антыёх памёр, дык Язон, падабраўшы сабе не менш тысячы ваяроў, неспадзявана напаў на горад; а калі тых, што былі на муры, змусілі ўцякаць, ды калі нарэшце здабылі горад, — Мэнелай уцёк у крэпасць.
Ён жа адразу выбраў Міканора, сына Патрокла, аднаго з першых прыяцеляў цара, і паслаў яго, даўшы яму не менш дваццаці тысяч ваяроў з розных народаў, каб выгубіць увесь юдэйскі народ; дадаў жа яму таксама Горгію, як чалавека ваеннага і спрактыкаванага ў ваенных справах.
напаўшы на іх мужна, апанавалі гэтыя месцы ды выгналі ўсіх, што ваявалі на мурах; тых жа, што трапілі ў іх рукі, забілі, і знішчылі яны не менш дваццаці тысяч чалавек.
А некаторыя — не менш дзевяці тысяч — уцяклі ў дзве добра ўмацаваныя вежы, якія мелі ўсё, патрэбнае для абароны.
калі ж тыя згадзіліся, бо хацелі захаваць супакой ды нічога дрэннага не падазравалі, яны, дзейнічаючы згодна з агульным рашэннем горада, калі тыя былі далёка ад берага, патапілі іх у віры — не менш за дзвесце асоб.
Калі яны ўжо адышлі адтуль на дзевяць стадый, накіроўваючыся супраць Ціматэя, напалі на яго арабы ў ліку не менш пяці тысяч пешых і пяцісот коннікаў.
Але і тыя, што засталіся ў горадзе, не менш трывожыліся з-за бою гэтага на полі.
І, ваюючы рукамі, а сэрцам молячыся да Госпада, яны забілі не менш трыццаці пяці тысяч ваяроў, цешачыся вельмі з прысутнасці Божай.
Мудрасць кніжніка здабываецца ў вольны ад занятку час; і хто менш займаецца дзейнасцю, здабудзе той мудрасць. Як можа здабыць мудрасць той,