Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

МЕЎ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «меў» сустракаецца 461 раз у 434 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

МЕЎ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І было дзён Адама па нараджэнні Сэта восемсот гадоў, меў яшчэ сыноў і дачок.

Таксама Сэт пражыў сто пяць гадоў і меў сына Эноса.

Па нараджэнні Эноса пражыў Сэт восемсот сем гадоў і меў яшчэ сыноў і дачок.

А Энос пражыў дзевяноста гадоў і меў сына Кенана.

І пражыў Энос па нараджэнні Кенана восемсот пятнаццаць гадоў, і меў сыноў і дачок.

Таксама Кенан пражыў семдзесят гадоў і меў сына Малаліэля.

І пражыў Кенан па нараджэнні Малаліэля восемсот сорак гадоў, і меў яшчэ сыноў і дачок.

Пражыў вось Малаліэль шэсцьдзесят пяць гадоў і меў сына Ярэда.

І пражыў Малаліэль па нараджэнні Ярэда восемсот трыццаць гадоў, і меў сыноў і дачок.

Пражыў Ярэд сто шэсцьдзесят два гады і меў сына Гэноха.

І жыў Ярэд па нараджэнні Гэноха восемсот гадоў, і меў сыноў і дачок.

Гэнох жыў шэсцьдзесят пяць гадоў і меў сына Матусала.

І хадзіў Гэнох з Богам па нараджэнні Матусала трыста гадоў, і меў сыноў і дачок.

Таксама Матусал пражыў сто восемдзесят сем гадоў і меў сына Ламэха.

І жыў Матусал па нараджэнні Ламэха семсот восемдзесят два гады і меў сыноў і дачок.

Пражыў жа Ламэх сто восемдзесят два гады і меў сына,

І жыў Ламэх па нараджэнні Ноя пяцьсот дзевяноста пяць гадоў, і меў яшчэ сыноў і дачок.

А калі Ной меў пяцьсот гадоў, нарадзіліся ў яго Сэм, Хам і Яфэт.

І меў ён трох сыноў: Сэма, Хама і Яфэта.

Ной меў шэсцьсот гадоў, калі воды патопу нахлынулі на зямлю.

Ханаан жа меў сыноў: першароднага Сідона, Хета,

Гэтыя вось нашчадкі Сэма. Сэм меў сто гадоў, калі нарадзіўся яму Арпаксад, праз два гады па патопе.

Па нараджэнні Арпаксада Сэм жыў пяцьсот гадоў і меў сыноў і дачок.

А па нараджэнні Салы жыў Арпаксад чатырыста тры гады і меў сыноў і дачок.

Па нараджэнні Гебэра жыў Сала чатырыста тры гады і меў сыноў і дачок.

а па нараджэнні Пэлега жыў Гебэр чатырыста трыццаць гадоў і меў сыноў і дачок.

Па нараджэнні Рэва Пэлег жыў яшчэ дзвесце дзевяць гадоў і меў сыноў і дачок.

Па нараджэнні Сэруга пражыў яшчэ Рэў дзвесце сем гадоў і меў сыноў і дачок.

Па нараджэнні Нахора Сэруг пражыў дзвесце гадоў і меў яшчэ сыноў і дачок.

Па нараджэнні Тэраха Нахор пражыў яшчэ сто дзевятнаццаць гадоў і меў сыноў і дачок.

Абрам і Нахор узялі сабе жонак. Імя жонкі Абрама Сараі, а імя жонкі Нахора Мілка. Яна дачка Арана, які меў яшчэ другую дачку на імя Іска.

І падаўся Абрам у дарогу, як яму загадаў Госпад, а за ім пайшоў і Лот. Абрам меў семдзесят пяць гадоў, калі выйшаў з Харана.

І даў фараон загад людзям сваім наконт Абрама; і вывелі яго, і жонку яго, і ўсё, што ён меў.

І выйшаў Абрам з Егіпта, сам і жонка яго, і ўсё, што ён меў, і Лот разам з ім, у Нагэб.

Абрам меў восемдзесят шэсць гадоў, калі Агар нарадзіла яму Ізмаэля.

А калі Абрам меў дзевяноста дзевяць гадоў, з’явіўся яму Госпад і сказаў яму: «Я — Бог Усемагутны. Хадзі перада Мной і будзь беззаганны.

Абрагам меў дзевяноста дзевяць гадоў, калі абразаў плоць цела свайго,

І абрэзаў Абрагам Ізаака, калі той меў восем дзён, як яму Бог загадаў.

Абрагам меў сто гадоў, калі яму нарадзіўся сын яго, Ізаак.

каб даў мне пячору Махпэла, якую мае ён на канцы поля свайго. За адпаведную цану хай мне прадасць яе ў вашай прысутнасці, каб меў я магілу ва ўласнасць».

І нарадзіла Сара, жонка гаспадара майго, сына гаспадару майму ў старасці сваёй; і даў ён яму ўсё, што меў.

І аддаў Абрагам усё, што меў, Ізааку.

Ізаак, калі меў сорак гадоў, узяў сабе жонку Рэбэку, дачку Бэтуэля, арамейца з Падан-Арама, сястру Лабана арамейца.

Ізаак меў шэсцьдзесят гадоў, калі дзеці нарадзіліся.

І меў ён ва ўласнасці авечак і валоў, і мноства паслугачоў. Дзеля таго філістынцы, зайздросцячы яму,

Калі Эзаў меў сорак гадоў, узяў за жонку Юдыт, дачку Бээры Хетыта, і Басэмат, дачку Элона Хетыта.

пайшоў да Ізмаэля і ўзяў жонку — апрача тых, што меў, — Махалат, дачку Ізмаэля, сына Абрагама, сястру Набаёта.

А меў ён дзве дачкі: імя старэйшай Лія, а малодшая называлася Ракель.

Не многа ты меў перад тым, як я прыбыў да цябе, а цяпер стала намнога больш, і дабраславіў цябе Госпад з прыходам маім. І вось, цяпер калі ж я паклапачуся нарэшце пра дом мой?»

І так Якуб стаўся чалавекам дужа багатым; і меў ён многа статкаў, паслугачак і паслугачоў, вярблюдаў і аслоў.

І калі ўцёк ён з усім, што меў, то, перайшоўшы рэчку, накіраваўся на гару Галаад.

І прачакаў ён там тую ноч, і ўзяў з таго, што меў, падарункі Эзаву, брату свайму:

Ён меў сына Дышона і дачку Агалібаму.

А Дышан меў сыноў Уца і Арана.

Вось радавод Якуба. Язэп, калі меў семнаццаць гадоў, яшчэ юнаком пасвіў статак разам з братамі сваімі; і быў ён разам з сынамі Більгі і Зільпы, жонак бацькі свайго; і паведамляў ён бацьку благія чуткі пра іх.

І Язэп знайшоў ласку ў гаспадара свайго, і паслугаваў яму. І сталася, пасля таго, як той паставіў яго над домам сваім і ўсё, што меў, даручыў яму,

І той аддаў усё, што меў, у рукі Язэпа, і не ведаў з ім ніякага іншага клопату, акрамя як пра хлеб, якім пасіляўся. А быў Язэп прыгожы тварам і прывабны знешне.

а меў ён трыццаць гадоў, калі стаў перад абліччам цара-фараона, і аб’ехаў ён усе правінцыі Егіпта.

І выбраўся Ізраэль з усім, што меў, і прыбыў у Бээр-Сэбу, і, склаўшы там ахвяру Богу бацькі свайго Ізаака,

Меў ён таксама пры сабе калясніцы і коннікаў, і сабраўся немалы натоўп.

Майсей жа меў восемдзесят гадоў, а Аарон восемдзесят тры, калі яны выказаліся перад фараонам.

Такім чынам, лён і ячмень былі папсаваныя, таму што ячмень выпусціў ужо каласы, а лён ужо меў семя;

Калі ён прыйшоў адзін, хай адыдзе адзін; а калі меў жонку, хай разам з ім адыдзе жонка.

Калі ж не меў ён намеру забіць, але Бог выдаў таго ў рукі яго, вызначу яму месца, куды ён павінен уцячы.

І хай Аарон панясе на сабе правіннасць адносна святынь, якія будуць асвячаць сыны Ізраэля ў дарах і падарунках сваіх. І хай будзе пласціна заўсёды на яго чале, каб Госпад меў ласку да іх.

Калі хто меў гіяцынт і пурпур, чырвань, вісон і казіную поўсць, барановы шкуры, пафарбаваныя ў чырвоны колер, і шкуры сінія,

А Бесэлеэль зрабіў і каўчэг з дрэва акацыі, што меў у даўжыню два локці з паловаю, а ў шырыню і вышыню — паўтара локця; і пакрыў ён яго найчысцейшым золатам знутры і звонку.

Зрабіў і стол з дрэва акацыі, у даўжыню — два локці, і ў шырыню — адзін локаць, а ў вышыню ён меў паўтара локця,

З дрэва акацыі пабудаваў і ахвярнік каджэння, што меў у даўжыню і ў шырыню локаць, а ў вышыню — два локці; з вуглоў яго выходзілі рогі.

з якіх адзін бок меў заслоны ў пятнаццаць локцяў і тры слупы і столькі ж падножжаў;

Кожны, хто дакранецца да чаго-колечы, што той, хто мае выцёкі семя, меў пад сабою, будзе нячысты аж да вечара. Кожны, хто пераносіць такія рэчы, хай памые адзенне сваё, сам вымыецца ў вадзе; і будзе нячысты да вечара.

І ўзгарэўся гнеў Бога, што ён паехаў; і паўстаў Анёл Госпадаў на дарозе супраць Балаама, каб затрымаць яго; ён жа меў двух паслугачоў і ехаў на сваёй асліцы.

Балаам адказаў: «Бо ты працівілася мне. Каб меў я меч у руцэ, забіў бы цябе!»

тым, хто меў ад дваццаці гадоў і вышэй, як Госпад загадаў Майсею. Вось колькасць сыноў Ізраэля, якія выйшлі з зямлі Егіпецкай:

Галаад меў сыноў: Язэра, ад якога — род Язэра; і Гэлека, ад якога — род Гэлека;

Хэфэр быў бацькам Салпаада, які не меў сыноў, а толькі дачок, імёны якіх: Маала, Ноа, Хэгла, Мэлха і Тэрса.

які меў жонку Ёхабэд, дачку Леві, якая нарадзілася яму ў Егіпце. Яна нарадзіла Амраму, мужу свайму, сыноў Аарона і Майсея і сястру іх Мірыям.

Аарон меў сыноў: Надаба, Абігу, Элеязэра і Ітамара,

«Бацька наш памёр у пустыні, і не ўдзельнічаў у бунце Корэ супраць Госпада, але памёр у сваім граху; і ён не меў сыноў.

Чаму вынішчаецца імя яго ў родзе яго, бо ён не меў сына? Дайце нам уласнасць паміж братоў бацькі нашага».

А кожны з ваяроў меў яшчэ свой здабытак.

Харчаванне прадавай мне за плату, каб меў я што есці. Таксама ваду прадавай мне за грошы, каб я меў што піць. Дазволь мне толькі прайсці пехатою,

Бо дзе ж ёсць другі народ такі вялікі, які б меў так блізкіх сабе багоў, як Госпад, Бог наш, Які бывае з намі, калі мы Яго прызываем?

І які ж другі народ так вялікі, які б меў прыказанні і справядлівыя законы, як увесь гэты закон, які я сёння прапаную вам перад вачамі вашымі?

Не меў ты недахопу ў адзенні тваім, у якое апранаўся, ды нага твая не пухла на працягу гэтых сарака гадоў.

і прыгатуй дарогу старанна; і падзялі на тры роўныя часткі ўсю зямлю сваю, каб хтосьці з блізкіх, які стаў выгнаннікам праз забойства, меў куды адысці.

Такі хай будзе закон для забойцы-ўцекача, якога жыццё мае быць захавана: калі ён забіў блізкага без намеру і калі прадставіў доказы, што ані ўчора, ані заўчора не меў супраць яго ніякай нянавісці,

каб мсцівец за кроў у гарачнасці сэрца не пагнаўся і не дагнаў яго, калі далёкая дарога, ды каб не памёр той, хто не вінаваты ў смерці, бо даказана, што не меў ён раней аніякай нянавісці да таго, які быў забіты. Ні ўчора, ні трэцяга дня.

то хай яны зробяць яму тое, што ён меў намер зрабіць брату свайму; і так вынішчыш зло з асяроддзя свайго,

але зараз жа аддай яму да захаду сонца, каб спаў ён у адзенні сваім і дабраслаўляў цябе і каб меў ты справядлівасць перад абліччам Госпада, Бога твайго.

Майсей меў сто дваццаць гадоў, калі памёр, але вочы яго не прыцміліся і не змарнела сіла яго.

Сорак гадоў меў я, калі Майсей, паслугач Госпада, паслаў мяне з Кадэс-Барнэ, каб выведаць зямлю; і я яму расказаў праўдзіва, што я бачыў.

А Салфаад, сын Хэфэра, сына Галаада, сына Махіра, сына Манасы, не меў сыноў, але толькі дачок, якія называліся: Маала, і Ноа, і Хэгла, і Мэлха, і Тэрса.

І мяжа сыходзіць да ручая Кана. На поўдзень ад ручая знаходзяцца гарады Эфраіма, апроч тых, якія меў Эфраім сярод гарадоў Манасы. Мяжа Манасы знаходзіцца на поўнач ад ручая і выходзіць да мора,

і аддаў іх Госпад у рукі Явіна, цара Ханаана, які цараваў у Асоры. І кіраўніком войска ён меў Сісару, сам ён жыў у Гарасэт-Гагаіме.

І прызывалі сыны Ізраэля Госпада, бо Явін меў дзевяцьсот баявых калясніц з сярпамі і дваццаць гадоў бязлітасна ўціскаў ізраэльцаў.

і сабраў Сісара дзевяцьсот баявых калясніц з сярпамі, і ўсе свае дружыны, якія меў, ад Гарасэт-Гагаіма да ручая Кісон.

Галаад адпачываў за Ярданам; а Дан чаму, як вандроўнік, не меў караблёў? Асэр пражываў на беразе мора і заставаўся ў портах.

І сказаў Зэбаху і Салмане: «Што гэта за людзі былі, якіх вы забілі ў Таборы?» Яны адказалі: «Яны былі падобныя да цябе, і кожны з іх меў выгляд сына царскага».

і Гедэон меў семдзесят сыноў, што выйшлі са сцёгнаў яго, бо меў многа жонак.

І меў ён трыццаць сыноў, якія ездзілі на трыццаці маладых аслах і мелі трыццаць гарадоў, якія па сённяшні дзень называюцца Гавот Яірa, яны ў зямлі Галаад.

А Галаад меў жонку, ад якой меў сыноў, якія, як падраслі, выгналі Яфтаха, кажучы: «Не можаш быць спадкаемцам у доме бацькі нашага, бо нарадзіўся ад другой жанчыны».

Калі вярнуўся Яфтах у Міцпу, у дом свой, выбегла насустрач яму дачка яго адзіная з тымпанамі і скокамі: бо ён не меў апроч яе дзяцей.

Ён меў трыццаць сыноў і столькі ж дачок, і пааддаваў іх замуж за свае межы; а адтуль прывёў трыццаць жонак для сваіх сыноў. Ён судзіў Ізраэль сем гадоў;

Ён меў сорак сыноў і ад іх трыццаць унукаў, якія ездзілі на сямідзесяці маладых аслах. І судзіў ён Ізраэль восем гадоў;

У Цоры быў нейкі чалавек з пакалення Дана на імя Маноах, які меў бясплодную жонку.

Калі яна прыйшла да мужа, яна сказала яму: «Чалавек Божы прыходзіў да мяне, меў аблічча ён Анёла Госпадавага, што наводзіць вялікі жах. Не пытала я яго, адкуль ён, і не назваў ён мне свайго імя.

І Міха пасвяціў яго і меў таго юнака святаром у сябе, кажучы:

У тыя дні не было яшчэ цара ў Ізраэлі. Быў жа нейкі левіт, які, як чужаземец, жыў на ўзбоччы гары Эфраім і меў за жонку наложніцу з Бэтлехэма Юдэйскага.

І ён меў дзвюх жонак: імя адной Ганна, а імя другой Фанэна. І ў Фанэны былі сыны, а ў Ганны дзяцей не было.

А Гэлі меў дзевяноста восем гадоў, і вочы яго аслабелі, і ён не мог бачыць.

Ёнатан жа не чуў, як бацька яго звязаў народ прысягай, і працягнуў ён канец палкі, якую меў у руцэ, і абмакнуў у пласце мёду, і паднёс да вуснаў рукою сваёю, і вочы яго праяснелі.

І сказаў Саўл: «Разыдзіцеся між людзей і скажыце ім: хай прывядзе да мяне кожны вала свайго і барана, і забіце яго на гэтым камені і ежце; і не грашыце перад Госпадам, ядучы разам з крывёю». Такім чынам, увесь народ прыводзіў, што меў у сваёй руцэ ў тую ноч, і забівалі там.

А Саўл меў сыноў: Ёнатана, Ішві і Мэльхісуа. Імёны дзвюх дачок яго: імя старэйшай Мэраб, а імя малодшай Міхол.

Дык паслаў ён па яго і прывеў яго; а быў ён руды і меў прыгожы твар і зграбную постаць. І сказаў Госпад: «Устань, памаж яго: бо гэта той».

І на галаве ён меў медны шлем, і адзеты быў у лускаваты медны панцыр; а вага панцыра яго — пяць тысяч сікляў медзі.

І на нагах меў ён медныя накаленнікі і медную дзіду за плячамі сваімі.

А Давід быў сынам эфратца, аб якім гаварылася раней, з Бэтлехэма юдэйскага, імя якога было Ясэй; ён меў восем сыноў і ў часы Саўла быў ужо чалавекам старым і ўмудроным гадамі сярод людзей.

І хадзіў Давід па ўсё, па што пасылаў яго Саўл, і ўсюды меў поспех; і паставіў яго Саўл над ваярамі, і падабаўся ён усім людзям, а таксама паслугачам Саўла.

І сабраліся да яго ўсе тыя, хто цярпеў нястачы і меў даўгі, і засмучаныя духам; і ён стаўся іх кіраўніком, і было з ім каля чатырох сотняў чалавек.

І быў нейкі чалавек у пустыні Маон, які меў сваё ўладанне ў Кармэлі; і быў той чалавек дужа багаты, і было ў яго авечак тры тысячы і тысяча коз. І здарылася, што ён стрыг статак свой у Кармэлі.

І выходзіў Давід з людзьмі сваімі, і меў здабычу з гэсурцаў, і з гергесеяў, і з Амалека; бо гэтыя народы жылі на зямлі Тэлем пры дарозе на Сур і аж да зямлі Егіпта.

Ісбаал, сын Саўла, меў сорак гадоў, калі пачаў цараваць над Ізраэлем, і цараваў ён два гады; і толькі дом Юды заставаўся з Давідам.

А сын Саўла меў двух кіраўнікоў войска: адзін меў імя Баана, а імя другога — Рэхаб, сыны Рэмона з Бэрота, з сыноў Бэньяміна; бо і Бэрот прылічалі да Бэньяміна;

А Ёнатан, сын Саўла, меў кульгавага сына. Бо ён меў пяць гадоў, калі надышла вестка пра Саўла і Ёнатана з Езрагэля, і нянька яго, схапіўшы яго, уцякла; і калі яна паспешна ўцякала, ён упаў і скалечыўся, і называўся ён Мэрыбаал.

Трыццаць гадоў меў Давід, калі пачаў цараваць, і сорак гадоў быў царом;

Дык абрабляй яму зямлю ты, і сыны твае, і нявольнікі твае, і тое, што здабудзеш, хай будзе ежаю сям’і гаспадара твайго, якою яна будзе харчавацца; а Мэрыбаал, сын гаспадара твайго, будзе есці заўсёды хлеб з майго стала». А Сіба меў пятнаццаць сыноў і дваццаць нявольнікаў.

Мэрыбаал меў сына малога на імя Міха; а ўсе, хто жыў у доме Сібы, былі нявольнікамі Мэрыбаала.

багаты меў вельмі многа авечак і валоў.

А бедны не меў зусім нічога, апрача аднае малой авечкі, якую купіў і карміў яе і якая расла пры ім разам з яго дзецьмі, ела хлеб яго і піла з яго кубка, спала каля яго; і яна была яму быццам дачка.

І здарылася пасля таго, што Абсалом, сын Давіда, меў вельмі прыгожую сястру на імя Тамар, у якую закахаўся Амнон, сын Давіда.

А Амнон меў прыяцеля на імя Ёнадаб, сына Самы, брата Давіда, чалавека вельмі хітрага.

Але ўбачыў іх нейкі юнак і паведаміў Абсалому; а яны хутка пайшлі далей і прыбылі ў дом нейкага чалавека ў Бахурыме, які меў студню на сваім панадворку, і яны спусціліся ў яе.

і перайшлі яны брод, каб пераправіць дом цара і зрабіць так, як падабаецца яму. А Сямэй, сын Гэра, упаў на твар перад царом, калі той меў пераправіцца праз Ярдан,

А Барзэлай быў вельмі стары, гэта значыць, меў ён восемдзесят гадоў; і ён забяспечыў цара харчам, калі ён быў у Маханаіме; бо быў чалавекам вельмі багатым.

Сказалі яны цару: «З сыноў таго чалавека, які нас нішчыў і меў намер загубіць нас так, каб не засталося нікога з нас ва ўсіх межах Ізраэля,

І была яшчэ вайна ў Геце, у якой велізарны чалавек, які меў па шэсць пальцаў на кожнай руцэ і на кожнай назе, гэта значыць дваццаць чатыры пальцы, — і ён таксама быў з роду Рэфы —

І цар Давід састарэўся і меў вельмі шмат гадоў; і не мог ён сагрэцца, хоць накрывалі яго коўдрамі.

І меў Саламон над усім Ізраэлем дванаццаць намеснікаў, якія рупіліся пра харчы для цара і дому яго; бо кожны з іх дапамагаў неабходным адзін месяц у год.

Бэнабінадаб, якому належала ўся ваколіца Дора, і ён меў за жонку Тафэт, дачку Саламона;

Баана, сын Ахілуда, меў уладу над Танахам, Магедай і над усім Бэт-Санам, што блізка Сартана, ніжэй Езрагэля, ад Бэт-Сана да Абэл-Мэхолы і аж за Екмаам;

Бэнгабэр — у Рамоце Галаадскім меў паселішчы Яіра, сына Манасы, у Галаадзе; ён кіраваў усёй ваколіцай Аргоба, што ў Басане, у шасцідзесяці вялікіх гарадах мураваных, якія мелі медныя засаўкі на брамах;

Ён бо валодаў усім абшарам на той бок ракі, ад Тапсы да Газы, і ўсімі царамі тых земляў; і меў ён супакой на ўсіх межах сваіх наўкола.

І меў Саламон чатыры тысячы стайняў для коней да калясніц сваіх і дванаццаць тысяч коннікаў.

Паслугачы мае даставяць іх з Лібана да мора, і я злучу іх у плыты, і дастаўлю морам у месца, якое ты мне вызначыш, і там размяшчу я іх, і ты забярэш іх; і ты дасі мне ўсё неабходнае, каб меў хлеб дом мой».

Дом, які цар Саламон будаваў для Госпада, меў шэсцьдзесят локцяў даўжыні, і дваццаць локцяў шырыні, і трыццаць локцяў вышыні.

І прысценак перад святыняй меў дваццаць локцяў даўжыні, адпаведна шырыні святыні, і дзесяць локцяў шырыні перад святыняй.

Меў ніжні паверх пяць локцяў шырыні, і сярэдні паверх — шэсць локцяў шырыні, і трэці паверх — сем локцяў шырыні; бо ён пабудаваў лесвіцу ў доме кругом звонку, каб бэлькі не ўваходзілі ў сцены святыні.

Меў ён дваццаць локцяў даўжыні, і дваццаць локцяў шырыні, і дваццаць локцяў вышыні; і ён абклаў яго найчысцейшым золатам, і збудаваў кедравы ахвярнік перад Дабірам.

Другі херубін таксама меў дзесяць локцяў, абодва херубіны мелі аднолькавыя памеры і выгляд;

Таксама зрабіў Гірам каўшы, і курыльніцы, і чары; і скончыў Гірам усе работы, якія меў споўніць для цара Саламона ў святыні Госпада;

І набраў Саламон калясніц і коннікаў, і меў ён тысячу чатырыста калясніц і дванаццаць тысяч коннікаў; і размясціў ён іх па гарадах калясніц і з царом у Ерузаліме.

і меў ён семсот жонак як царыц і трыста наложніц; і жонкі яго прывабілі сэрца яго.

А Рабаам, сын Саламона, быў царом у Юдзе. Сорак адзін год меў Рабаам, калі ён пачаў цараваць, і семнаццаць гадоў ён цараваў у Ерузаліме, у горадзе, які выбраў Госпад з усіх пакаленняў Ізраэля, каб там прабывала імя Яго. Імя ж маці яго Наама, аманіцянка.

і набяры столькі войска, колькі загінула ў цябе, і коней, колькі раней было, і столькі калясніц, колькі ты меў раней, і будзем ваяваць супраць іх на раўніне, і ўбачыце, што мы іх пераможам». І ён паслухаў іх парады, і зрабіў гэтак.

А пасля сталася гэта. Набот з Езрагэля меў вінаграднік у Езрагэлі побач з палацам Ахаба, цара Самарыі.

Язафат меў трыццаць пяць гадоў, калі стаў царом, і дваццаць пяць гадоў цараваў ён у Ерузаліме. Маці яго называлася Азуба, і была дачкою Сэлаха.

І памёр цар па слове Госпада, якое сказаў Ілля. І на яго месцы стаў цараваць Ярам, брат яго, у другім годзе Ярама, сына Язафата, цара Юдэі, бо Ахазія не меў сына.

Але пасля смерці Ахаба ён парушыў дагавор, які меў з царом Ізраэля.

Тады ўзяў ён сына свайго першароднага, які па ім меў цараваць, і склаў яго ў ахвяру цэласпалення на муры. І паўстала вялікая агіда ў ізраэльцаў, і яны адразу ж адышлі ад яго, і вярнуліся ў сваю зямлю.

Меў ён трыццаць два гады, калі пачаў цараваць і восем гадоў цараваў у Ерузаліме.

Ахазія меў дваццаць два гады, калі стаў царом, і адзін год цараваў у Ерузаліме. Маці яго на імя Аталія, дачка Амры, цара Ізраэля.

Ёас меў сем гадоў, калі стаў царом.

Меў ён дваццаць пяць гадоў, калі пачаў цараваць, і дваццаць дзевяць гадоў быў царом у Ерузаліме. Маці яго называлася Ёадэн з Ерузаліма.

А ўвесь народ Юдэі ўзяў Азарыю, які меў шаснаццаць гадоў, і паставілі яго царом на месца бацькі яго, Амазіі.

Меў ён шаснаццаць гадоў, калі стаў царом, і цараваў у Ерузаліме пяцьдзесят два гады. Маці яго называлася Яхэлія з Ерузаліма.

Меў ён дваццаць пяць гадоў, калі стаў царом, і шаснаццаць гадоў быў царом у Ерузаліме. Маці яго называлася Еруса, дачка Садока.

Ахаз меў дваццаць гадоў, калі стаў царом, і шаснаццаць гадоў цараваў у Ерузаліме; не рабіў ён таго, што падабалася Госпаду, Богу яго, як Давід, бацька яго.

Меў ён дваццаць пяць гадоў, калі стаў царом, і цараваў дваццаць дзевяць гадоў у Ерузаліме. Яго маці называлася Абі, дачка Захарыі.

таму Госпад быў з ім, і ва ўсім, што ён рабіў, меў поспех. Узбунтаваўся ён таксама супраць цара асірыйцаў і не служыў яму.

Манаса меў дванаццаць гадоў, калі стаў царом, і пяцьдзесят пяць гадоў ён цараваў у Ерузаліме. Маці яго называлася Хапсіба.

Амон меў дваццаць два гады, калі стаў царом і цараваў ён у Ерузаліме два гады. Маці яго называлася Мэсалемэт, дачка Харуса з Ятэбы.

Осія меў восем гадоў, калі пачаў цараваць, і трыццаць адзін год быў царом у Ерузаліме. Маці яго называлася Ідыда, дачка Адаі з Баската.

Ёахаз меў дваццаць тры гады, калі стаў царом, і цараваў ён у Ерузаліме тры месяцы. Маці яго называлася Аміталь, дачка Ярэміі з Лебны.

Ёакім меў дваццаць пяць гадоў, калі стаў царом, і адзінаццаць гадоў цараваў у Ерузаліме. Маці яго называлася Зэбіда, дачка Падаі з Румы.

Ёахін меў васемнаццаць гадоў, калі стаў царом, і цараваў ён у Ерузаліме тры месяцы. Маці яго называлася Нэста, дачка Эльнатана з Ерузаліма.

Сэдэцыя меў дваццаць адзін год, калі стаў царом, і ён цараваў у Ерузаліме адзінаццаць гадоў. Маці яго называлася Аміталь, дачка Ярэміі з Лебны.

Васемнаццаць локцяў меў у вышыню адзін слуп, і капітэль над ім была з медзі вышынёю пяць локцяў; і вакол на капітэлі была сетка і яблыкі граната, — усё з медзі; і другі слуп меў таксама падобнае ўпрыгожванне.

Баоз жа быў бацькам Абэда, які і сам меў сына Ясэя.

Калеб жа, сын Эсрома, ад жонкі сваёй на імя Азуба меў сыноў Ерыёта, Ясэра, і Сабаба, і Ардона.

Потым Эсром пайшоў да дачкі Махіра, бацькі Галаада, і ўзяў яе за жонку, калі сам ён меў шэсцьдзесят гадоў; яна нарадзіла яму Сэгуба.

Але і Сэгуб меў сына Яіра, які меў у зямлі Галаад дваццаць тры гарады.

А калі памёр Эсром, то Калеб пайшоў да Эфраты, жонкі Эсрома, бацькі свайго. Эсром меў таксама жонку Абію, якая нарадзіла яму Асура, бацьку Тэкуа.

Ерамээль меў таксама другую жонку на імя Атара, якая была маці Анама.

А Надаб меў сыноў: Саледа і Апайма; Салед жа памёр, не маючы дзяцей.

А Ёнатан меў сыноў Палета і Зізу. Яны былі сынамі Ерамээля.

Сэсан жа не меў сыноў, але меў дачок і паслугача егіпцяніна на імя Ераа;

А Этэй меў сына Натана, і Натан быў бацькам Забада;

таксама Забад меў сына Афлала, і Афлал быў бацькам Абэда.

Абэд меў сына Егу, і Егу быў бацькам Азарыі.

Азарыя меў Гэлеса, і Гэлес быў бацькам Эласы.

Сэлум меў сына Яцэмія, і Яцэмій быў бацькам Элісамы.

Сама меў Рагама, бацьку Еркаама, і Рэкем быў бацькам Самы.

Эфа ж, наложніца Калеба, нарадзіла: Харана, і Мосу, і Гезэза; Харан жа меў Гезэза.

Сабал, бацька Карыят-Ярыма, меў сыноў: Раая, палову Манагатаў.

Раая, сын Сабала, быў бацькам Ягата, які меў сыноў: Агумая, і Лаада — гэта роды сараітаў.

А Асур, бацька Тэкуа, меў дзве жонкі: Галаю і Наару.

Махір жа ўзяў жонку ад Хупіма і Супіма, і ён меў сястру на імя Мааха; імя ж другога сына — Салпаад, і ў Салпаада былі толькі дочкі.

які меў сына Нуна, які меў сына Ешуа.

Гебэр жа меў сына Ефлата, і Самэра, і Гатама, і сястру іх Суаа.

а ад жонкі сваёй Гадэс меў: Ёбаба, і Сэбію, і Мэсу, і Мэльхама,

А ад Хусім меў: Абітоба і Эльпаала;

і Мацэлот меў Самаа. І жылі яны з братамі сваімі ў Ерузаліме насупраць братоў сваіх.

Нэр жа меў Кіса, а Кіс — Саўла, а Саўл — Ёнатана, і Мэльхісуа, і Абінадаба, і Ісбаала.

А сынам Ёнатана быў: Мэрыбаал, а Мэрыбаал меў Міху;

І Ахаз меў: Ёяду, а Ёяда меў Алмата, і Азмавэта, і Замры; затым Замры меў Мосу.

І Моса меў Банаа, яго сын — Рэфая, які меў Эласу, які меў Асэля.

і Матація, з левітаў, першародны Сэлума Карыта, меў абавязкам увесь час сачыць за тым, што смажыцца на патэльні.

Ахаз жа быў бацькам Яры, а Яра быў бацькам Алмата, і Азмавэта, і Замбры; Замбры ж меў сына Мосу.

Моса ж меў сына Банаа, а яго сын Рафая быў бацькам Эласы, а ён меў сына Асэля.

Затым Асэль меў шэсць сыноў на імёны: Эзрыка, яго першародны, Ізмаэль, Сарыя, Азарыя, Абдзія, Ханан; гэта сыны Асэля.

Дык застаўся каўчэг Божы ў доме Абэдэдома на тры месяцы; і дабраславіў Госпад дом яго ды ўсё, што ён меў.

Таксама ў Ерузаліме Давід узяў сабе яшчэ жонак ды меў яшчэ сыноў і дачок;

і гэта імёны дзяцей, што меў у Ерузаліме: Самуа, і Сабаб, і Натан, і Саламон,

Але ўзнікла яшчэ іншая вайна ў Геце, у якой удзельнічаў чалавек вельмі вялікага росту, які меў па шэсць пальцаў, гэта значыць, разам дваццаць чатыры; які таксама быў з Рэфы;

а Элеязэр памёр ды не меў сыноў, але дачок, і ўзялі іх за жонак сыны Кіса, браты іх.

Затым з Махалі: сын Элеязэр, які не меў дзяцей.

Затым Мэсалемія меў сыноў і братоў, найдужэйшых, васемнацаць.

А Госа з сыноў Мэрары, меў сыноў: Сэмры кіраўніка, ён бо не быў першародным, аднак бацька паставіў яго кіраўніком,

А ў трэцім месяцы кіраўніком трэцяй дружыны быў Баная, сын Ёяды святара, і ў сваім падраздзяленні меў дваццаць чатыры тысячы;

А Давід не пажадаў лічыць тых, хто меў па дваццаць гадоў або менш, бо Госпад сказаў, што памножыць Ізраэль, як зоркі на небе.

Так Госпад узвялічыў Саламона ў вачах усяго Ізраэля і даў яму славу царскую, якой не меў перад ім ніводзін цар Ізраэля.

І набраў Саламон калясніц і коннікаў, так што меў тысячу чатырыста калясніц і дванаццаць тысяч коннікаў, ды размясціў іх па гарадах калясніц ды пры цары ў Ерузаліме.

А прысенак перад святыняй, які цягнуўся ў даўжыню, меў у шырыню дваццаць локцяў адпаведна шырыні святыні; а ў вышыню меў сто дваццаць локцяў. І ўнутры пазалаціў яго найчысцейшым золатам.

Гірам жа зрабіў катлы, і лапаткі, і чары, і так скончыў усю працу, якую меў выканаць у святыні Бога для цара Саламона, а менавіта:

І Саламон скончыў дом Госпадаў і палац цара; і ўсё, аб чым меў намер у сэрцы сваім, каб зрабіць у доме Госпадавым і ў сваім палацы, выканаў паспяхова.

Пасад меў шэсць прыступак і падножжа з золата, і два падлакотнікі з двух бакоў сядзення, і пры падлакотніках стаялі два львы,

Бо цар меў караблі, якія плавалі ў Тарсіс разам з паслугачамі Гірама; раз у тры гады прыплывалі караблі з Тарсіса, прывозячы золата, і срэбра, і слановую косць, і малпаў, і паўлінаў.

Саламон меў таксама чатыры тысячы стаянак для коней і калясніц дый дванаццаць тысяч коннікаў; і рассяліў іх па гарадах калясніц, ды пры цары ў Ерузаліме.

Любіў жа Рабаам Мааху, дачку Абсалома, больш за ўсіх жонак сваіх і наложніц; меў бо жонак васемнаццаць, а наложніц — шэсцьдзесят. І меў дваццаць восем сыноў і шэсцьдзесят дачок.

Такім чынам, набраўся сіл цар Рабаам у Ерузаліме і далей цараваў. Калі ж стаў царом, меў сорак адзін год, і семнаццаць гадоў валадарыў у Ерузаліме, у горадзе, які выбраў Госпад, каб там пакінуць Сваё імя паміж усіх пакаленняў Ізраэля. І імя маці яго Наама аманіцянка.

І калі Абія пачынаў вайну, меў чатырыста тысяч адборных, вельмі здатных да бою ваяроў, Ерабаам супраць іх выставіў фронт у восемсот тысяч ваяроў, і яны таксама былі адборныя і вельмі мужныя ў баях.

А Аса меў войска з Юдэі, узброенае шчытамі і дзідамі, — трыста тысяч; з пакалення ж Бэньяміна ўзброеных шчытамі і дзідамі — дзвесце восемдзесят тысяч: усе яны былі наймужнейшымі ваярамі.

У той час прыйшоў Ханані Прадракальнік да Асы, цара Юдэі, ды сказаў яму: «Таму што ты меў надзею на цара Сірыі, а не на Госпада, Бога твайго, таму выйдзе з-пад рукі тваёй войска цара Сірыі.

Так Язафат быў царом над Юдэяй. І меў ён трыццаць пяць гадоў, калі стаў царом; а дваццаць пяць гадоў цараваў у Ерузаліме. Імя маці яго Азуба, дачка Сэлаха.

Ён меў братоў, сыноў Язафата: Азарыю, і Ягіэля, і Захарыю, і Азарыю, і Міхаэля, і Сафацію; усе яны былі сынамі Язафата, цара Ізраэля.

Меў Ярам трыццаць два гады, калі стаў царом, і восем гадоў цараваў у Ерузаліме.

Калі стаў царом, меў трыццаць два гады, і восем гадоў быў царом у Ерузаліме. І адышоў так, што ніхто аб ім не пашкадаваў; і пахавалі яго ў горадзе Давіда, але не ў царскай грабніцы.

А калі стаў ён царом, меў Ахазія дваццаць два гады, і адзін год быў ён царом у Ерузаліме. Імя маці яго — Аталія, дачка Амры.

Ёас стаў царом, калі меў сем гадоў, і сорак гадоў цараваў у Ерузаліме. Імя маці яго Сэбія з Бээр-Сэбы.

Дваццаць пяць гадоў меў Амазія, калі стаў царом, і дваццаць дзевяць гадоў цараваў у Ерузаліме. Імя маці яго Ёадэн з Ерузаліма.

Калі пачаў цараваць, меў Озія шаснаццаць гадоў, і ў Ерузаліме быў царом пяцьдзесят два гады. Імя маці яго — Яхэлія з Ерузаліма.

Пабудаваў таксама вежы ў пустыні, ды выкапаў многа вадаёмаў, таму што меў многа жывёлы як у Сэфэлі, так і на раўніне; меў ён таксама земляробаў, і вінаградараў у гарах і на ўраджайных палях; быў бо ён чалавек, адданы земляробству.

Ёатам меў дваццаць пяць гадоў, калі пачаў цараваць, і шаснаццаць гадоў быў царом у Ерузаліме. Імя маці яго — Еруса, дачка Садока.

Меў дваццаць пяць гадоў, калі стаў царом ды шаснаццаць гадоў цараваў ён у Ерузаліме.

Ахаз меў дваццаць гадоў, калі стаў царом, і шаснаццаць гадоў цараваў у Ерузаліме. Не дзейнічаў справядліва перад абліччам Госпада, як Давід, бацька яго,

І ва ўсім, што ён распачынаў у служэнні ў доме Божым, і паводле закону і прыказання, жадаючы шукаць Бога свайго, ён дзейнічаў ад усяго сэрца свайго ды меў поспех.

Калі Манаса стаў царом, меў дваццаць гадоў, і пяцьдзесят пяць гадоў цараваў у Ерузаліме.

І ён перавёў сыноў сваіх праз агонь у лагчыне сыноў Гэнома. Займаўся варажбой, чарамі, служыў паганскім культам; меў пры сабе заклінальнікаў і вешчуноў; многа ліха рабіў перад абліччам Госпада, каб гнявіць Яго.

Амон меў дваццаць два гады, калі стаў царом, і два гады быў царом у Ерузаліме.

Осія меў восем гадоў, калі стаў царом, і трыццаць адзін год быў царом у Ерузаліме.

Ёахаз меў дваццаць тры гады, калі пачаў кіраваць, і тры месяцы быў царом у Ерузаліме.

Ёакім меў дваццаць пяць гадоў, калі стаў царом, ды адзінаццаць гадоў цараваў у Ерузаліме; і дапускаўся ліха перад Госпадам, Богам сваім.

Васемнаццаць гадоў меў Ёахін, калі стаў царом, і ўладарыў у Ерузаліме тры месяцы і дзесяць дзён, і дапускаўся ён ліхога ў вачах Госпада.

Сэдэцыя меў дваццаць адзін год, калі стаў царом, і ў Ерузаліме цараваў адзінаццаць гадоў.

А сталася ў месяцы Нісан, на дваццаты год царавання цара Артаксэркса, калі ён меў піць, падняў я віно і падаў цару, бо не быў я сумны перад абліччам яго.

І ўстаў я ноччу, і некалькі людзей са мной, і нікому я не сказаў, што Бог мой паклаў мне на сэрца зрабіць у Ерузаліме; і не меў я іншае жывёліны, апрача той, на якой ехаў.

Сталася ж, калі Санабалат пачуў, што мы адбудоўваем мур, ён раззлаваўся і меў вельмі вялікую прыкрасць, і кпіў з юдэяў,

Такім чынам, мы пабудавалі мур, і складзены быў увесь мур аж да паловы, і народ меў вялікую ахвоту да работы.

Бо ён быў куплены, каб я спалохаўся і зграшыў, і каб меў няславу, а яны маглі мяне за гэта зневажаць.

Па гэтых падзеях цар Асуэр узвысіў Амана, сына Амадата, які быў з роду Агага, і паставіў пасад яго па-над усімі князямі, якіх ён меў.

І сталася, калі цар убачыў Эстэр, калі царыца стаяла, спадабалася яна вачам яго, ды выцягнуў ён да яе залаты скіпетр, які меў у руцэ; яна падышла і дакранулася да канца скіпетра яго. І калі яна апранулася ў пышныя царскія шаты і прызвала Збаўцу і Валадара ўсіх, Бога, узяла дзвюх паслугачак, і на адну яна нават апіралася, як бы ў раскошы, а другая ішла за гаспадыняю, падтрымліваючы ападаючыя на зямлю шаты. Сама яна, пафарбаваўшы твар ружовай фарбай і з бліскучымі вачамі, хавала смутак душы і страх смерці. Такім чынам, яна, увайшоўшы праз чарговыя дзверы, стала ва ўнутраным пакоі насупраць цара, дзе ён сядзеў на пасадзе царства свайго, апрануты ў царскія шаты і свецячыся каштоўнымі камянямі: і выгляду ён быў страшнага, і трымаў залаты скіпетр. 2дж І калі падняў ён твар, убачыў яе, як вол у разгары злосці сваёй, і, думаючы яе забіць, закрычаў непрыхільна: «Хто, не пакліканы, асмеліўся ўвайсці ў пакой?» І царыца схілілася, і з пабялелым тварам самлела, і абаперлася на галаву паслугачкі, якая яе апярэджвала. 2дз І Бог юдэяў, Госпад усяго стварэння, змяніў дух цара ў ласкавасць, і ён паспешна і са страхам сышоў з пасада; і, падтрымліваючы яе рукамі сваімі, аж пакуль яна апрытомнела, спакойнымі словамі шаптаў ёй: «Што табе, Эстэр, царыца, сястра мая, суправіцелька? Я брат твой, не бойся. Не памрэш; бо гэты закон устаноўлены для ўсіх, а не для цябе. Хадзем!» І, падняўшы залаты скіпетр, паклаў яго ёй на шыю, і пацалаваў яе, і сказаў: «Кажы мне, што маеш!» Яна адказала: «Убачыла цябе, гаспадару, як анёла Божага, ды ўзварушылася маё сэрца ад страху тваёй славы; бо ты надта дзіўны, гаспадару, і твар твой поўны ласкавасці». А калі гэта казала, зноў самлела і чуць не памерла. А цар спалохаўся, і ўсе яго паслугачы.

І Аман расказаў жонцы сваёй Зарэс і прыяцелям пра ўсё, што спаткала яго; адказалі яму мудрацы, якіх меў для парады, і жонка яго: «Калі Мардахэй з народа юдэйскага, а ты перад ім пачаў падаць, дык не зможаш перамагчы яго, але падзеш перад ім».

І быў вызначаны адзін дзень помсты ва ўсіх правінцыях, гэта значыць трынаццаты дзень дванаццатага месяца, які завецца Адар. 12а Як загадаў ён ім карыстацца сваімі законамі ў кожным горадзе, і дапамагаць ім, і абыходзіцца з іх ворагамі і праціўнікамі, як яны жадаюць, у адзін дзень 12б ва ўсім царстве Артаксэркса, у чатырнаццаты дзень дванаццатага месяца, гэта значыць Адара. 12в Гэта копія ліста: 12г «Вялікі цар Артаксэркс перасылае прывітанне ста дваццаці сямі правінцыям ад Індыі да Этыёпіі, сатрапам ды ўсім, хто падначальваецца нашаму загаду. 12д Многія з-за надзвычайнай ласкавасці князёў і пашаны, якая была на іх ускладзена, падняліся ў пыху; 12дж і не толькі спрабуюць яны ўціскаць царскіх падданых, але і чыняць падкопы, узнёсшыся ў дадзенай ім славе, тым, хто даў яе. 12дз І не задавольваюцца яны атрыманнем ад людзей падзякі, але з-за пахвальбы сваёй не ведаюць дабра, фанабэрыстыя, а таксама думаюць, што могуць ухіліцца ад волі Бога, Які ўсё ведае і ненавідзіць ліха. 12е Часта ж і многія, надзеленыя ўладаю, з-за парады прыяцеляў, якім даручаны справы, становяцца ўдзельнікамі праліцця нявіннае крыві і ўцягваюцца ў непапраўныя беды, 12ё калі яны лжывымі і пераваротнымі падкопамі падманваюць шчырую спагадлівасць кіраўнікоў. 12ж Гэта можна бачыць як на даўніх гісторыях, так і на тых, якія на вачах паказваюць, што адбываецца з-за пошасці тых, хто ўладарыць ганебна. 12з Адсюль у далейшым трэба забяспечыць супакой ува ўсіх правінцыях. 12і Калі рашаем справы супярэчныя, якія перад вачамі, рашаем заўсёды з найспагаднейшаю ўвагаю. 12й Бо Аман, сын Амадата, мацэдонец, і чужы персам па крыві, і вельмі далёкі ад нашае дабраты, быў прыняты намі як госць. 12к І ўдастоіўся ён такой зычлівасці, якую адносна ўсяго маем народа, што бацькам нашым быў ён публічна называны, ды паважалі яго ўсе заўсёды, як другую асобу па цару. 12л Ён падняўся да такой пыхлівасці і нахабнасці, што меў намер пазбавіць нас і царства, і жыцця. 12м Бо жадаў нашага захавальніка і заўсёднага дабрадзея Мардахэя і беззаганную суправіцельніцу нашага царства Эстэр з усім іх народам нейкімі хітрымі і лжывымі махінацыямі давесці да загубы; 12н гэтак думаючы, спадзяваўся ён, што, забіўшы іх, наладзіць засаду ў час нашай бездапаможнасці і дзяржаву персаў перадаць мацэдонцам. 12о Мы ж знайшлі юдэяў сярод людзей, асуджаных на найгоршую смерць, без аніякай віны, наадварот, народам, які кіруецца найбольш справядлівымі законамі, 12п і сынамі найвышэйшага, і найвялікшага, і жывога заўсёды Бога, спагаднасць Якога да нас і да нашых продкаў — гэта царства, пабудаванае ў найлепшым парадку. 12р І добра зробіце, калі не будзеце глядзець на лісты, прысланыя Аманам, сынам Амадата, 12с ён за гэтае злачынства быў павешаны на шыбеніцы перад брамай гэтага горада, гэта значыць Сузаў, ён, які чыніў падкопы разам з усім родам сваім, бо Бог, Які ўсім валодае, неўзабаве аддаў яму за тое, што ён заслужыў. 12т А копію гэтага эдыкта, які цяпер пасылаем, памясціце ва ўсіх гарадах, каб дазволена было юдэям карыстацца сваімі законамі. 12у Маеце ім дапамагчы супраць тых, якія ў час бяды на іх нападуць, каб яны маглі абараніцца чатырнаццатага дня дванаццатага месяца, які завецца Адар. 12ў Гэты бо дзень, прызначаны на загубу выбранага народа, абярнуў Бог Усемагутны ў радасць ім. 12ф Дык і вы між вашых святаў гэты дзень майце за асаблівы ды святкуйце яго з вялікай радасцю, 12х каб цяпер і ў будучым быў ён для нас і прыхільных персаў збаўленнем, а для тых, якія наладжваюць засаду на нас, — памяткай загубы. 12ц Кожны ж горад і правінцыя, якая не захоча быць удзельнікам гэтае ўрачыстасці, згіне няхай ад меча ды агню; ды так хай будзе знішчана, каб быць недаступнай не толькі людзям, але каб таксама звярам і птушкам навек застацца агіднай. Бывайце».

Леў загінуў, бо не меў здабычы, і львяняты пагубляліся.

так і я меў месяцы мучэнняў і лічыў цяжкія ночы свае.

бо я вызваляў гаротніка, які лямантаваў, і сірату, які не меў апекуна.

Калі пагардзіў я гаротнікам за тое, што не меў ён адзення, а таксама бедным без вопраткі;

І вярнуў Госпад страту Ёву, калі ён памаліўся за сваіх прыяцеляў. І даў Госпад Ёву ўдвая болей таго, што ён меў раней.

І кажу: «О, каб меў я крылы, як галубка, — і паляцеў бы і спачыў бы?

Памрэ ён, бо не меў настаўлення, і знікне ў безлічы бязглуздасці сваёй.

Набыў я нявольнікаў і нявольніц і меў прыслужнікаў мноства, меў шмат жывёлы і вялікія статкі авечак, большыя за ўсе, што былі ў Ерузаліме да мяне.

Вось што ўбачыў я добрае: што прыгожа, каб кожны еў і піў і меў асалоду ў радасці ад працы сваёй, у якой працаваў ён пад сонцам, у ліку дзён жыцця свайго, якія даў яму Бог; бо гэта — доля яго.

Калі б хто нарадзіў сто дзяцей, і жыў шмат гадоў, і дні яго гадоў памножыліся, а душа яго не насыцілася дабром маёмасці сваёй, і нават не меў бы пахавання, аб такім я кажу, што шчаслівейшы за яго выкідыш.

У Саламона быў вінаграднік у Баалхамоне; аддаў ён яго арандатарам, кожны меў плаціць за плод яго тысячу срэбранікаў.

Дзеля таго народ мой трапіў у няволю, бо не меў розуму: яго вяльможы павыміралі ад голаду, а многія іншыя ад смагі пасохлі.

Серафіны стаялі каля Яго, кожны з іх меў па шэсць крылаў. Двума закрываў аблічча сваё, а двума закрываў ногі свае, а на двух лятаў.

Я чуў, што сказалі прарокі, якія прарочылі ў імя Маё, няпраўду і казалі: “Меў я сон, і сніў я”.

Сэдэцыя меў дваццаць адзін год, калі стаў царом, і цараваў адзінаццаць гадоў у Ерузаліме. І маці яго называлася Аміталь, дачка Ярэміі з Лебны.

Успомніў Ерузалім дні гора свайго і выгнання, усе каштоўнасці свае, якія меў у даўнасці, пакуль не ўпаў народ яго ў рукі варожыя і ніхто яму не дапамог; бачылі яго ворагі і насміхаліся з загубы яго.

І слава Бога Ізраэля паднялася з-над херубінам, на якім знаходзілася, да парога дома; і, паклікаўшы чалавека, апранутага ў ільняныя шаты, які меў пісарскую прыладу на сцёгнах сваіх,

Кожны з іх меў па чатыры абліччы і кожны — па чатыры крылы, і пад крыламі іх — штосьці накшталт рук чалавечых;

І дух падняў мяне, і прынёс у бачанні ў Божым духу да перасяленцаў у зямлю Халдэйскую; і спынілася ў мяне бачанне, якое я меў.

«Жыву Я, — кажа Госпад Бог, — на месцы цара, які паставіў яго царом, той, што зламаў прысягу і парушыў запавет, які ён меў з ім, у Бабілоне памрэ.

Святары яе парушылі законы Мае і апаганілі Мае святыні, не адрознівалі яны паміж святым і неасвячоным, і не навучыліся адрозніваць чыстае і нячыстае, і на суботы Мае закрылі вочы свае, і сярод іх Я меў знявагу.

За тое, што меў ты вечную варожасць і аддаў сыноў Ізраэля пад меч у час смутку іх, у час страшнай кары,

І завёў Ён мяне туды, і вось, з’явіўся чалавек, які меў выгляд як бы [ён] з медзі; і меў ён у руцэ сваёй вяроўку з ільну, і ў другой руцэ — прут вымяральны, а стаяў ён пры браме.

І прысенкі яе знаходзіліся пры знешнім панадворку, і разной работы пальмы былі на яе вушаках з аднаго і другога боку, і ўваход у яе меў восем прыступак.

І яе прысенкі вялі да знешняга панадворка, і аздабленні ў выглядзе пальмаў былі на яе вушаках з аднаго і другога боку, і ўваход у яе меў восем прыступак.

І будынак, што знаходзіўся перад адгароджанай прасторай і ў напрамку дарогі, што вядзе да мора, меў шырыню ў семдзесят локцяў; мур жа будынка меў шырыню пяць локцяў кругом і даўжыня яго — дзевяноста локцяў.

былі зроблены адпаведна памеру выявы херубінаў, і пальмаў, і па адной пальме між двума херубінамі; і кожны херубін меў два твары,

І мур, што ішоў звонку адносна залаў, быў у напрамку знешняга панадворка насупраць залаў, меў даўжыню ў пяцьдзесят локцяў,

эфа і бат няхай будуць аднолькавай меры, каб бат меў дзесятую частку гамера і эфа мела дзесятую частку гамера.

Калі пайшоў чалавек у напрамку ўсходнім, ён меў у сваёй руцэ вымяральны прут, адмераў ім тысячу локцяў і правёў мяне праз ваду, і вада даставала аж да шчыкалатак.

І надзяліў Бог гэтых чатырох юнакоў ведамі і ўменнем ва ўсякім пісанні і мудрасці, Даніэль жа меў разуменне ўсякіх з’яў і сноў.

На другі год царавання меў Набукаданосар сон; і ўстрывожыўся дух яго, што і сон не браў яго.

І цар сказаў ім: «Меў я сон, і дух мой занепакоены, каб зразумець сон».

але ёсць Бог у небе, Які адкрывае таямніцы, і Ён выяўляе цару Набукаданосару, што станецца ў апошнія дні. Твой сон і бачанні галавы тваёй, якія ты меў на сваім ложку, ёсць наступныя:

(94) І сатрапы, намеснікі, і суддзі, і правіцелі цара сабраліся і агледзелі тых мужоў, бо агонь не меў ніякай улады адносна цел іх, і ніводзін волас з іх галавы не быў спалены, ані іх шаравары не былі пашкоджаны, ані не дайшоў да іх пах агню.

А Даніэль, калі даведаўся, што падпісаны дэкрэт, пайшоў у свой дом; і, паколькі меў ён у сваім верхнім пакоі адчыненыя вокны, накіраваныя на Ерузалім, штодзень тры разы падаў на калені, і маліўся, і славіў Бога свайго, таксама так, як звычайна рабіў гэта і раней.

У першы год цара Бабілонскага Балтасара меў Даніэль сон і бачанне ў галаве сваёй на сваім ложку; тады апісаў ён сон. Пачатак слоў, якія ён сказаў:

Першы падобны быў да львіцы і меў арліныя крылы; глядзеў я, пакуль не вырвалі яго крылы; і яго самога паднялі ўгару і паставілі, як чалавека, на ногі, і далі яму чалавечае сэрца.

Потым я глядзеў, і вось, іншы звер, падобны да леапарда, і меў ззаду сябе чатыры птушыныя крылы; і звер гэты меў чатыры галавы; і яму была даручана ўлада.

Па гэтым глядзеў я ў начным бачанні, і вось, чацвёрты звер, страшны і дзівосны і вельмі дужы; меў ён вялікія жалезныя зубы; ён зжыраў, і знішчаў, і таптаў усё, што заставалася, нагамі сваімі; а адрозніваўся ён ад папярэдніх звяроў, якіх я бачыў, ды меў дзесяць рагоў.

Я прыглядаўся да рагоў, і вось, іншы малы рог вырас між імі, і тры першыя рогі былі перад ім вырваны; і вось, вочы ён меў на рагу сваім, падобныя да чалавечых вачэй, і вусны, якія гаварылі пыхліва.

і пра дзесяць рагоў, якія меў на галаве, і пра іншы, які з’явіўся раней, чым упалі тры рогі, пра той рог, што меў вочы і вусны, якія гаварылі вялікія справы, ды які быў большы за астатнія.

На трэці год валадарання Балтасара цара меў бачанне я, Даніэль, па тым, што з’явілася мне спачатку.

І падняў я вочы свае і ўбачыў: і вось, адзін баран стаяў над ракой, меў ён два рогі, і рогі высокія, і адзін большы за другі, і вышэйшы вырас апошнім. Убачыў я барана, які круціў рагамі на захад, і на поўнач, і на поўдзень,

І я глядзеў уважліва: вось жа, казёл ад коз ішоў з захаду над паверхняй усёй зямлі, і не дакранаўся да яе; і, прытым, казёл меў выдатны рог між вачамі сваімі.

І я, Даніэль, адзіны меў бачанне; а людзі, якія былі са мной, бачання не мелі, але страх вялікі ахапіў іх, і яны ўцяклі схавацца.

Я ж застаўся адзін, і ўбачыў гэтую вялікую з’яву, і не меў у сабе сілы, але і твар мой змяніўся на мне аж да разбурэння, і не хапіла мне сіл.

Хоць бы ён меў плён між братамі, прыйдзе вецер усходні, вецер Госпадаў, што прыходзіць з пустыні, высушыць крыніцы яго і высушыць студні іх. Ён зрабуе ўсе багацці, ўсё начынне каштоўнае.

як у дзень урачыстага свята!» — «Я забяру загубу ад цябе, каб ужо не меў з-за гэтага ганьбы.

«Бачанне меў я ноччу: і вось, коннік на рыжым кані стаяў сярод міртаў у лагчыне; і за ім коні рыжыя, рабыя і белыя.

а Эзава меў у нянавісці і аддаў горы яго на пустыню і спадчыну яго — шакалам пустынным.

Ён, знайшоўшы адзін каштоўны перл, пайшоў, прадаў усё, што меў, і купіў яго.

Паколькі не меў ён з чаго аддаць, загадаў гаспадар яго прадаць яго, жонку яго, дзяцей і ўсё, што меў, ды заплаціць.

Калі юнак пачуў гэтае слова, адышоў сумны, бо меў вялікую маёмасць.

А як вам здаецца? Адзін чалавек меў двух сыноў. І, прыходзячы да першага, сказаў: “Сыне, ідзі папрацуй сёння ў маім вінаградніку”.

На дзень святочны намеснік меў звычай адпускаць народу аднаго вязня, якога хацелі б.

А меў ён тады вядомага вязня, які зваўся Барабам.

І Ён зноў увайшоў у сінагогу. І быў там чалавек, які меў ссохлую руку.

які меў жыллё ў магілах, і ніхто не мог яго звязаць нават ланцугамі.

І тыя, што бачылі, расказалі ім, што сталася з тым, які меў дэмана, і пра свінняў.

У тыя дні, калі зноў сабраўся вялікі натоўп і не меў чаго есці, Ісус, паклікаўшы вучняў Сваіх, гаворыць ім:

Той, засмучаны гэтым словам, адышоўся сумны, бо меў вялікую маёмасць.

На свята ён меў звычай вызваляць ім аднаго з вязняў, каго б захацелі.

У дні Ірада, цара Юдэі, жыў адзін святар на імя Захарыя, з Абіявай чаргі. Ён меў жонку, з дачок Ааронавых, імя яе Лізавета.

да Дзевы, заручанай мужу, які меў імя Язэп, з дому Давіда, а імя Дзевы — Марыя.

І, калі Ён меў ужо дванаццаць гадоў, пайшлі яны, як звычайна, на свята,

Ісус меў каля трыццаці гадоў, калі пачынаў Сваё служэнне, і быў, як лічылася, сынам Язэпа, сынам Гэлі,

У іншую суботу здарылася таксама, што Ісус увайшоў у сінагогу і навучаў. І быў там чалавек, які меў сухую правую руку.

Але Ён ведаў думкі іх і гаворыць чалавеку, які меў сухую руку: «Падыміся і стань на сярэдзіне». І ён, падняўшыся, устаў.

«Нейкі пазычальнік меў двух даўжнікоў: адзін быў яму пяцьсот дынараў вінаваты, а другі — пяцьдзесят.

Але не прынялі Яго, бо меў выгляд таго, хто ідзе ў Ерузалім.

Затым казаў ім гэтую прыпавесць: «Нехта меў дрэва фігавае, пасаджанае ў яго вінаградніку, і раз прыйшоў шукаць пладоў на ім і не знайшоў.

І гаворыць далей: «Адзін чалавек меў двух сыноў.

І прамаўляў Ён да вучняў Сваіх: «Быў адзін багаты чалавек, які меў аканома, і зняславілі таго перад гаспадаром, што распускае яго дабро.

Дык, забегшы наперад, узлез на дрэва сікаморы, каб убачыць Яго, бо там меў Ён праходзіць.

А мы спадзяваліся, што Ён меў адкупіць Ізраэля; і цяпер па ўсім гэтым ужо сёння трэці дзень, як гэта сталася.

і не меў патрэбы, каб хто сведчыў аб чалавеку: бо Ён ведаў, што ёсць у чалавеку.

каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае.

Бо так палюбіў Бог свет, што Сына Свайго Адзінароднага даў, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае.

А казаў Ён гэта, каб выпрабаваць яго, бо Сам ведаў, што меў зрабіць.

Гэта воля Таго, Хто паслаў Мяне, каб кожны, хто бачыць Сына і верыць у Яго, меў жыццё вечнае; і Я яго ўваскрашу ў апошні дзень».

а цяпер праслаў Мяне Ты, Ойча, у Цябе Самога славаю, якую Я меў у Цябе перш, чым паўстаў свет.

Сімон жа Пётра, які меў меч, дастаў яго, і ўдарыў паслугача першасвятара, і адсёк яму правае вуха. Імя таму слузе было Малх.

каб споўнілася слова Ісуса, што сказаў Ён, вызначаючы, якою смерцю меў памерці.

Адказаў Ісус: «Не меў бы ты ніякай улады нада Мной, калі б табе не было дадзена зверху; таму той, хто Мяне выдаў, мае большы грэх».

Бо той чалавек, з якім стаўся гэты знак аздараўлення, меў болей сарака гадоў.

ды складалі ля ног Апосталаў, ды давалася кожнаму тое, хто ў чым меў патрэбу.

Тое, што меў, ці не тваё было? І праданае ці не ў тваёй уладзе было? Дык чаму надумаў гэтакую рэч у сэрцы сваім? Ты ж схлусіў не людзям, але Богу!»

і не даў яму ва ўласнасць ані пядзі зямлі, але абяцаў даць яе ва ўласнасць яму і нашчадкам яго па ім, хоць не меў тады яшчэ сына.

І, калі прабыў там тры месяцы, то юдэі ўчынілі супраць яго змовы, дык ён сабраўся плыць у Сірыю, і меў намер вяртацца праз Мацэдонію.

У першы дзень пасля суботы, калі сабраліся вучні на ламанне хлеба, Паўла, які назаўтра меў выбрацца ў дарогу, гутарыў з імі ды зацягнуў прамову да поўначы.

і, знайшоўшы карабель, які меў плысці ў Фэніцыю, мы селі і паплылі.

Убачыўшы Кіпр і пакінуўшы яго злева, мы плылі ў Сірыю і прыбылі ў Тыр, бо там карабель меў пакінуць груз.

Ды не маю нічога пэўнага аб ім напісаць валадару. Дзеля таго прывёў я яго да вас, а асабліва да цябе, цар Агрыпа, каб, зрабіўшы допыт, меў што напісаць.

Селі мы на гадрамітыйскі карабель, які меў плысці каля ўзбярэжжа Азіі, і затым адплылі, а з намі быў Арыстарх, мацэдонец з Тэсалонікі.

Што за карысць, браты мае, каб хто казаў, што мае веру, але ўчынкаў не меў бы? Ці ж здолее вера збавіць яго?

Шмат я меў напісаць, але не хачу пісаць табе чарнілам і пяром;

Хачу, браты, каб вы ведалі, што я часта збіраўся наведаць вас, каб мець нейкі плод і ў вас, як і ў іншых народаў, але меў перашкоды аж дасюль.

і ён атрымаў знак абразання, як пячатку справядлівасці праз веру, якую меў яшчэ ў неабрэзанасці, каб стаўся ён бацькам усіх тых, хто верыць у неабрэзанасці, каб і ім была залічана справядлівасць,

І калі б раздаў на бедных усю сваю маёмасць і цела сваё аддаў на спаленне, але любові не меў бы — ніякай мне з гэтага карысці.

Што да брата Апалоса, дужа прасіў я яго, каб прыбыў да вас з братамі, ды ён не меў цяпер ахвоты прыйсці, але прыйдзе, калі будзе мець магчымасць.

Калі я меў гэткі намер, ці рабіў гэта легкадумна? Ці тое, што я задумваю, паводле цела задумваю, каб было ў мяне: «так — так» і «не — не»?

я не меў супакою духу майму, бо не спаткаў Ціта, брата майго. Таму я развітаўся з імі і падаўся ў Мацэдонію.

як напісана: «Хто сабраў многа, не меў лішняга, а хто мала — не меў нястачы».

Напісана, што Абрагам меў двух сыноў: аднаго з нявольніцы, другога з вольнай.

Хто краў, хай ужо не крадзе, лепш хай працуе, зарабляючы рукамі даброцці, каб меў чым у патрэбе ўспамагчы таму, каму трэба.

Бо ніхто ніколі не меў у нянавісці цела свайго, але корміць і спагадае яму, як Госпад Царкве,

Бо расхварэўся ён тут аж да смерці, але Бог пашкадаваў яго, і не толькі яго, але, па праўдзе, і мяне, каб я не меў смутку да смутку.

Бо вялікую радасць меў я, браце, і пацеху з любові тваёй, бо сэрцы святых супакоіліся праз цябе.

Той жа не залічаўся да іх роду, узяў, аднак, дзесяціну ад Абрагама і таго, які меў абяцанне, дабраславіў.

Кожны святар ставіцца, каб складаць дары і ахвяры, таму трэба было, каб і Гэты меў нешта для ахвяры.

Яны служаць вобразу і ценю нябеснага, як сказана было Майсею, калі меў паставіць палатку: «Глядзі, — вось, кажа, — зрабі ўсё паводле ўзору, які быў табе паказаны на гары».

Меў, праўда, і першы запавет пастановы служэння, і святыню зямную.

ды не па тое, каб меў часта ахвяроўвацца, як першасвятар, які штогод уваходзіць у святое святых з чужой крывёю,

І ўгледзеў я іншага анёла, які падымаўся з усходу сонца і меў пячатку Бога жывога. І крыкнуў гучным голасам чатыром анёлам, якім даручана было чыніць шкоду зямлі і мору,

што сказаў шостаму анёлу, які меў трубу: «Развяжы чатырох анёлаў, звязаных пры вялікай рацэ Еўфрат».

і меў ён у руцэ сваёй адкрытую маленькую кніжку. І паставіў ён ногі свае: правую — на мора, а левую — на зямлю,

І ўбачыў я іншага звера, што падымаўся з зямлі, і меў ён двое рагоў, якія падобны да Ягнячых, і гаварыў як дракон.

І зводзіць жыхароў зямлі знакамі, якія дадзена яму рабіць перад зверам, кажучы жыхарам зямлі, каб рабілі вобраз звера, што меў рану ад меча, але жывы.

І бачыў я іншага анёла, які пралятаў праз сярэдзіну неба. Ён меў спрадвечнае Евангелле, каб абвяшчаць жыхарам зямлі, усякаму племю, і роду, і мове, і народу,

І ўбачыў я: і вось, воблака яснае, і на воблаку сядзеў Нехта, падобны да Сына Чалавечага, і на галаве меў Ён залаты вянец, а ў руцэ трымаў востры серп.

І перанёс мяне ў духу ў пустыню. І ўбачыў я жанчыну, якая сядзела на чырвоным зверы, поўным імён блюзнячых, які меў сем галоў і дзесяць рагоў.

Пасля гэтага ўбачыў я іншага анёла, які сыходзіў з неба і меў вялікую ўладу, і зямля зазіхацела ад славы яго.

І пасыпалі пылам галовы сабе, і крычалі, плачучы і галосячы, і казалі: “Гора, гора табе, вялікі горад, у якім усе сталіся багатымі, хто меў караблі на моры, са скарбаў яго. У адзін момант ён быў спустошаны!

І ўбачыў я анёла, што сыходзіў з неба і меў у руцэ ключ ад бяздоння і вялікі ланцуг.

і меў славу Божую. Бляск яго быў падобны да бляску каштоўных камянёў, быццам яспіса ці нават крышталю.

І меў ён вялікі і высокі мур, і меў дванаццаць брам, на брамах стаяла дванаццаць анёлаў ды выпісаны былі імёны, якія ёсць імёны дванаццаці пакаленняў сыноў Ізраэля.

І мур горада меў дванаццаць падмуркаў, і на іх дванаццаць імёнаў дванаццаці Апосталаў Ягняці.

І той, што размаўляў са мною, меў мерку, залатую трысціну, каб змерыць горад, брамы яго і мур яго.

Ён меў пяць сыноў: Ёана, празванага Гадзіс,

І размясціў там войска, каб сцераглі яе, ды ўмацаваў яе для абароны Бэтсура, каб народ меў умацаванне ад Ідумеі.

І Юда ўбачыў, што войска яго разбеглася, а бой непазбежны, і ўстрывожылася яго сэрца, бо не меў часу, каб сабраць іх, і ахапіў яго смутак.

І сыны Ямбры выйшлі з Мэдабы, і схапілі яны Ёана ды ўсё, што ён меў, і пайшлі з усім здабыткам.

і тым, хто меў выконваць работы, загадаў адбудаваць муры і гару Сіён абнесці кругом мурам з абцясаных камянёў дзеля ўмацавання: так яны і зрабілі.

І Апалоній даведаўся пра гэта, і сцягнуў тры тысячы коннікаў ды многа войска. І адправіўся на Азот, як быццам хацеў іх абмінуць, і раптам павярнуў на раўніну, таму што меў многа конніцы, быў упэўнены ў іх.

І калі ён прыбыў у Азот, паказалі яму спалены храм Дагона, і Азот, і ваколіцы яго разбураныя, і целы, выкінутыя і папаленыя, якія папаліў ён у вайне; бо склалі яны іх у кучы на дарозе, якою меў ён праходзіць.

А цар Пталемей завалодаў прыбярэжнымі гарадамі аж да марской Сэлеўцыі, ды адносна Аляксандра меў ліхія намеры.

і назначыў яму першасвятарства і іншыя рэчы — усё каштоўнае, што меў раней, і зрабіў яго кіраўніком першых прыяцеляў.

кажучы: «Затрымалі мы брата твайго Ёнату за срэбра, што ён вінен быў скарбоўні цара дзеля спраў, якія ён меў;

і каб ён быў ім ваенным кіраўніком і каб меў клопат аб святынях, каб праз яго ён вызначаў наглядчыкаў за ўсімі работамі, і за краем, і за войскам ды за крэпасцямі;

І кіраўніком на раўніне Ерыхонскай быў назначаны Пталемей, сын Абуба, які меў многа срэбра і золата,

Цар меў зусюль вялікія даходы і раздзяляў іх тым, да каго быў ён спагадны.

А ён з-за гэтых царскіх загадаў, якія меў, упэўнена заяўляў, што гэта мусіць быць аддадзена ў царскую скарбоўню.

Бо паказаўся ім якісьці конь, што меў ездака страшнага, і пакрыты надта прыгожым покрывам; конь, кінуўшыся раптоўна, павіс над Гэліёдарам пярэднімі капытамі, а коннік паказаўся ў залатой зброі.

і таго, хто са шматлікай дружынай і вартай увайшоў у скарбоўню, аб якой гаварылася раней, неслі, бо меў патрэбу ў дапамозе ваяроў, пакладзенага, пазнаўшага выразна моц Божую.

Таму Мэнелай, паклікаўшы сам-насам Андраніка, прасіў яго, каб ён забіў Онію. Дык ён, калі прыбыў да Оніі, падступна ўпэўніў, падаючы правую руку з клятваю, — хоць той меў падазрэнні, — пераканаў яго выйсці са сховішча, і адразу ж забіў яго без аглядкі на справядлівасць.

Калі ж вестка аб гэтых падзеях дайшла да цара, цар меў падазрэнне, што Юдэя ад саюзу адпала; і з-за гэтага пакінуў Егіпет, разлютаваўшыся ў душы, пры гэтым зброяй здабыў ён горад

таксама каб меў у памяці нягодныя смерці нявінных дзяцей і знявагі на імя Яго кіданыя і каб гневаўся на іх.

Маліўся нават гэты злачынца да Госпада, Які больш не меў да яго міласэрнасці, так кажучы:

Ціматэй, пераможаны раней юдэямі, сабраўшы надта вялікую колькасць наёмнага войска і арганізаваўшы конніцу з азійцаў, прыбыў у Юдэю, як быццам меў намер заваяваць яе сілаю.

Ліст жа гэты царскі меў такі змест: «Цар Антыёх брату Лісію — прывітанне.

І Макабэй, падзяліўшы сваё войска на дружыны, назначыў іх кіраўнікамі над дружынамі і ўдарыў на Ціматэя, які меў пры сабе сто дваццаць тысяч пешых і дзве тысячы пяцьсот коннікаў.

Меў жа Юду заўжды на віду і ад душы спагадаў яму.

А Макабэй заўсёды меў давер і поўную надзею, што атрымае дапамогу ад Госпада;

І адказаў ёй Галафэрн: «Калі ж не хопіць табе таго, што прынесла, дык адкуль возьмем і пададзім табе падобныя тым стравы? Няма бо з намі чалавека з роду твайго, які б меў падобнае».

ніводзін бо цар не меў іншага пачатку народзін.

Мілуеш бо ўсё, што ёсць, і нічога не ненавідзіш з таго, што стварыў; бо калі б Ты меў штосьці ў нянавісці, то не стварыў бы.

Бо, апроч Цябе, няма Бога іншага, Які б апекаваўся над усімі, каб меў Ты даказваць, што не судзіш несправядліва.

Бо што было вельмі дзіўнае: у вадзе, якая ўсё тушыць, агонь меў яшчэ больш моцы; бо мсціўца — гэта святло справядлівых.

Замест гэтага народ Свой карміў Ты ежай анёлаў і даў ім хлеб з неба, які меў у сабе ўсю асалоду і задавальняў усякі густ.

Вартыя яны быць пазбаўленымі святла і цярпець у вязніцы цемры, бо ў няволі трымалі сыноў Тваіх, праз якіх свет меў атрымаць незнішчальнае святло закону.

Бо не толькі тое, што меў мець, добрым розумам раздзяліў, падобна і тое, што не меў мець — ёсць абыякавае яму.

і знайшоў я для сябе самога мудрасць, і меў вялікі поспех у ёй;

І не прайшло сарака дзён, як забілі яго два сыны яго ды ўцяклі ў горы Арарат; і замест яго цараваў сын яго Асархадон, і ён паставіў Ахікара, сына брата майго Анаэля, наглядчыкам над усімі падаткамі ў сваім царстве; і меў ён уладу над усім краем.

І не заўважаў я, што на муры нада мною былі вераб’і, цёплы памёт якіх трапіў на мае вочы і выклікаў бяльмо. І я хадзіў да лекараў, каб вылечыцца, і тым больш вочы мае тухлі дзеля бяльма, чым больш мяне націралі мазямі, аж пакуль зусім не аслеп. І чатыры гады не карыстаўся я вачамі сваімі, і ўсе мае браты дзеля мяне сумавалі. Ахікар жа меў мяне на ўтрыманні два гады, а затым адправіўся ў Элімаіду.

У той дзень была дзяўчына вельмі маркотная ў душы і плакала, і пайшла ў верхні пакой бацькі свайго, і захацела павесіцца ў пятлі. І адумалася, і казала: «Каб часам не дакаралі майго бацьку і не казалі: “Адзіную меў ты дачушку, і тая павесілася з гора”; і давяду старога бацьку свайго ў смутку, у апраметную. Лепей мне не вешацца ў пятлі, але прасіць Госпада, каб памерці ды ўжо ў жыцці маім не чуць горкіх дакораў».

І Тобія пайшоў і паведаміў Табіэлю, бацьку свайму, і сказаў яму: «Вось, знайшоў я чалавека з братоў нашых, з сыноў Ізраэля, які пойдзе са мной». І ён сказаў яму: «Запрасі да мяне чалавека, каб я ведаў, з якога роду і з якога пакалення ён і ці надзейны, каб меў ісці з табой, сынку».

І прыпомніў Тобія параду Рафаэля, і выняў з торбы, якую меў, сэрца і печань рыбы і паклаў на попел каджэння.

і жоўць рыбы меў у руцэ сваёй, і дзьмухнуў у вочы яго, і прытрымаў яго, і сказаў: «Будзь мужны, бацьку!» І прыклаў лякарства да яго вачэй, і пачакаў.

А меў шэсцьдзесят два гады, калі запаў на вочы; і, калі ўбачыў святло, жыў у дастатку і даваў міласціны, і дабраслаўляў Бога і ўзвялічваў веліч Божую.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
МЕЎСЯ →