Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

МЭРАБ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «Мэраб» сустракаецца 4 разы у 4 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 1 перакладзе: Бокуна.

МЭРАБ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
А Саўл меў сыноў: Ёнатана, Ішві і Мэльхісуа. Імёны дзвюх дачок яго: імя старэйшай Мэраб, а імя малодшай Міхол.

А Саўл сказаў Давіду: «Вось, маю я старэйшую дачку Мэраб, дам яе табе за жонку; але будзь у мяне мужным чалавекам і вядзі войны Госпада». А Саўл думаў, кажучы: «Калі не мая рука на яго ляжа, то хай будзе на ім рука філістынцаў».

Але калі наблізіўся час аддаць Мэраб, дачку Саўла, Давіду, аддадзена была яна за жонку Гадрыэлю з Мэхолы.

Дык узяў цар двух сыноў Рэспы, дачкі Аі, якіх бацькам быў Саўл, Армона і Мэрыбаала, і пяць сыноў Мэраб, дачкі Саўла, якіх бацькам быў Гадрыэль, сын Барзэлая з Малаці,

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter