і пазнавалі яго, што гэта той самы чалавек, які дзеля міласціны сядзеў ля Прыгожай брамы святыні; дык напоўніла іх здзіўленне і недаўменне з прычыны таго, што напаткала яго.
пабожны і богабаязны з усім домам сваім, які рабіў шматлікія міласціны народу ды заўсёды маліўся да Бога.
Ён жа, углядаючыся ў яго, ахоплены страхам, сказаў: «Што, гаспадару?» Той жа сказаў яму: «Малітвы твае і міласціны твае падняліся на ўспамін перад абліччам Бога.
і гаворыць: “Карнэлій, твая малітва выслухана, і прыгаданы твае міласціны перад абліччам Божым.
Па многіх гадах прыйшоў я да майго народа, каб учыніць міласціны ды ахвяры,
маліся і не адцурайся ад падавання міласціны.
Няма бо дабра для таго, хто трывае ў зле ды хто не дае міласціны, бо і Узвышні мае нянавісць да грэшнікаў і літуецца над пакутуючымі.
Таму дабрыня яго вырашана ў Госпада, і пра яго міласціны раскажа кожны сход святых.
Я, Табіэль, ва ўсе дні жыцця свайго хадзіў шляхамі праўды і справядлівасці, і многа міласціны даваў братам маім і народу майму, якія разам са мной пайшлі ў няволю ў край асірыйцаў, у Нініву.
І яна сказала мне: «Дадзены ён мне як падарунак па-за платай». І я не верыў ёй, але сказаў, каб вярнула яго гаспадарам, і саромеўся з гэтай прычыны перад ёю. І ў адказ сказала яна мне: «І дзе твае міласціны? Дзе твае дабрадзействы? Вось, ты ўжо ва ўсім пераканаўся».
А меў шэсцьдзесят два гады, калі запаў на вочы; і, калі ўбачыў святло, жыў у дастатку і даваў міласціны, і дабраслаўляў Бога і ўзвялічваў веліч Божую.
І цяпер, дзеці, загадваю вам: служыце Богу ў праўдзе і рабіце перад Ім, што Яму падабаецца. І дзецям вашым перадайце, каб спаганялі справядлівасць і давалі міласціны, ды каб памяталі пра Бога і дабраслаўлялі імя Яго ўвесь час у праўдзе і паводле ўсіх сіл сваіх.