Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

МІЛЫ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «мілы» сустракаецца 20 разоў у 20 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 3 перакладах: Бокуна, Сёмухі, праваслаўным.

МІЛЫ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І сыны Аарона спаляць гэта на ахвярніку як цэласпаленне на дровах, якія на агні: гэта ахвяра цэласпалення на мілы пах Госпаду.

Потым аддзеліць увесь тлушч так, як звычайна аддзяляецца тлушч ахвяры прымірэння. І спаліць яго святар на ахвярніку на мілы пах Госпаду. Так ачысціць яго святар, і будзе спагадны Госпад.

Мілы той чалавек, ТЭТ. які літуецца і пазычае, ЁД. які кіруе справамі сваімі справядліва,

Алілуя. Хваліце Госпада, бо Ён добры, спявайце псальмы Богу нашаму, бо Ён мілы, Яму належыць хвала.

Вось, мілы мой гаворыць да мяне: “Уставай, сяброўка мая, галубка мая, зграбная мая, і прыходзь.

Мандрагоры разліваюць водар, у брамах нашых усе найлепшыя плады, новыя і старыя, для цябе, мілы мой, захавала я [іх]».

І хлеб Мой, які Я даў табе, муку, і алей, і мёд, якімі Я выкарміў цябе, ты ўсклала перад імі на мілы пах, і гэта адбылося, — кажа Госпад Бог.

Прыму вас, як мілы пах, калі выведу вас пасярод чужых народаў і збяру вас з тых земляў, у якіх вы былі параскіданыя, і асвячуся ў вас перад вачамі гэтых народаў.

Узыдзіце на гару, загатуйце дрэва і пабудуйце дом, і ён будзе Мне мілы, і ў ім буду праслаўлены, — кажа Госпад.

У той час нарадзіўся Майсей, і быў ён мілы Богу; і тры месяцы кармілі яго ў доме бацькі ягонага.

але ў кожным народзе мілы яму той, хто баіцца Яго і служыць справядлівасці.

Мы, вось, мілы Богу водар Хрыстоў сярод тых, што дасягаюць збаўлення, і сярод тых, што гінуць:

Праз веру Гэнох перанесены быў, каб не бачыў смерці, і не знайшлі яго, бо перасяліў яго Бог; бо перад перанясеннем сваім атрымаў сведчанне, што ён мілы Богу.

Ці гэта вецер свісцячы, ці мілы спеў птушак між густых галін дрэў, ці шум вады, хутка цякучай, ці гэта гармідар скал, якія абрушваюцца,

Ахвяра справядлівага напаўняе ахвярнік тлустасцю, і пах яе мілы падымаецца перад Узвышнім;

выдавайце пах мілы, як Лібан,

Гэнох быў мілы Богу і быў забраны ў рай, каб даць узор навяртання для народаў.

Выбраў Ён яго з усіх жывучых, каб ускладаць ахвяру Богу, кадзіла і тук, і каб успаляць мілы пах на памяць і ўміласціўляць за народ свой.

Міласціна бо мілы дар усім, хто ўскладае яе перад Узвышнім.

І пацалаваў дачку сваю Сару, і сказаў ёй: «Дачушка, паважай свайго свёкра і свякроў сваю, бо яны адсёння з’яўляюцца бацькамі тваімі, як тыя, што цябе нарадзілі. Ідзі ў супакоі, дачушка! Каб толькі ў жыцці сваім чуў я пра цябе ўсё добрае». І яшчэ пацалаваў яе і адпусціў іх. І Эдна сказала Тобіі: «Сынок і мілы браток, хай Госпад неба прывядзе яшчэ цябе, і каб пабачыла я дзетак тваіх і дачушкі маёй Сары, пакуль не памру, каб пацешылася я перад Госпадам. Я табе даручаю дачушку маю, быццам у апеку, каб не засмучаў яе ва ўсе дні жыцця твайго. Ідзі, сынок, у супакоі. Я адсюль маці твая, а Сара — сястра твая. Хай пашле шчасце ўсім нам Ён ва ўсе дні жыцця нашага». І пацалавала іх абодвух, і адпусціла іх у здароўі.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
МІЛЫМ →