Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

МОЦНАЯ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «моцная» сустракаецца 5 разоў у 5 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

МОЦНАЯ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
А ў сярэдзіне горада была моцная вежа, у якой схаваліся і мужчыны, і жанчыны, і ўсе грамадзяне горада, вельмі моцна замкнуўшы браму, і ўзышлі на дах той вежы, стаўшы ўздоўж умацаванняў.

У час ускладання ахвяр Абсалом таксама паклікаў Ахітатэла з Гіло, дарадчыка Давіда, з горада яго Гіло. І адбылася змова моцная, і народ сыходзіўся і павялічваўся вакол Абсалома.

Ты маеш моцнае плячо, моцная Твая правіца ўзнята.

і рука Мая моцная з ім, і плячо Маё ўмацоўвае яго.

Вочы Госпадавы на тых, што баяцца яго: Ён Абаронца Магуты, моцная Апора,

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter