Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

МОЦНЫМІ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «моцнымі» сустракаецца 10 разоў у 10 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

МОЦНЫМІ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
«Слухай, Ізраэль: ты пяройдзеш сёння праз Ярдан, каб завалодаць народамі моцнымі і мацнейшымі за цябе, гарадамі вялізнымі і ўмацаванымі аж да неба,

але ты пайдзі на гару, і высечы яе для сябе, і расчысці месца на пасяленне; і ты зможаш пашырыць межы твае, калі выганіш хананеяў, якія маюць жалезныя калясніцы і з’яўляюцца моцнымі».

Дык цяпер не давайце дачок сваіх за жонак сынам іх, і дачок іх не бярыце за жонак сынам вашым; і не шукайце запавету з імі і дабрабыту іх аж навек, каб вы сталі моцнымі і спажывалі тое, што добрае на гэтай зямлі, і пакінулі ў спадчыну сынам вашым навекі”.

Зраблю іх моцнымі ў Госпадзе, і будуць хадзіць яны ў імя Яго», — кажа Госпад.

калі толькі застанецеся моцнымі верай, стойкімі і непарушнымі ў надзеі Евангелля, якое вы чулі, якое абвяшчаецца ўсяму стварэнню, якое пад небам, якога я, Паўла, стаўся паслугачом.

І горад Давідаў агарадзілі высокім і моцным мурам і моцнымі вежамі; і стаў ён іх крэпасцю.

І Юда загадаў: «Падперажыцеся і будзьце сынамі моцнымі, і падрыхтуйцеся да раніцы, бо пойдзем змагацца супраць тых народаў, што сабраліся супраць нас, каб знішчыць нас і нашы святыні;

І даведаўся пра гэта Юда, і сам з моцнымі накіраваўся, каб напасці на войска царскае, якое размяшчалася ў Эмаусе,

І ў гэты час гару Сіён абвялі мурам і высокімі і моцнымі вежамі, каб часам не напалі пагане і не стапталі, як раней рабілі.

Яшчэ напаў ён на адзін горад з моцнымі мастамі, і акружаны мурамі, абжыты рознымі народамі, які называўся Каспін.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter