Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

МОЎ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «моў» сустракаецца 12 разоў у 12 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Станкевіча, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi.

МОЎ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Гэта нашчадкі Хама паводле іх плямёнаў і моў, земляў і народаў.

Яны сыны Сэма паводле плямёнаў, і моў, і земляў у народах сваіх.

І калі былі скліканы пісары цара — бо гэта быў час трэцяга месяца, які завецца Сібан, яго дзень дваццаць трэці, — напісаны былі лісты, як загадаў Мардахэй: юдэям, і сатрапам, і намеснікам, і князям, якія кіравалі ад Індыі аж да Этыёпіі, значыць ста дваццаццю сямю правінцыямі: паасобным правінцыям паасобным народам паводле іх моў і пісьма, і юдэям паводле іх пісьма і іх мовы.

Няма моў і маўленняў, голас якіх не быў бы чуцён:

(98) «Цар Набукаданосар — да ўсіх народаў, пакаленняў і моў, пражываючых на ўсёй зямлі: “О, каб дасягнулі вы вялікага супакою!

Тады цар Дарый напісаў да ўсіх народаў, пакаленняў і моў, якія пражывалі на ўсёй зямлі: «Хай павялічваецца сярод вас супакой!

Глядзеў я тады дзеля гоману гучных моў, якія выдаваў гэты рог; і я ўбачыў, як забілі звера і цела яго было знішчана і аддадзена было на спаленне агнём;

іншаму — чыніць цуды, іншаму — праракаванне, іншаму — распазнаванне духаў, іншаму — розныя мовы, іншаму — тлумачэнне моў.

І адных Бог паставіў у Царкве па-першае — Апосталамі, па-другое — прарокамі, па-трэцяе — настаўнікамі, потым тых, што маюць моц чынення цудаў, потым дары аздараўлення, дар успамогі, дар гаспадаравання, дар усякіх моў.

Падумай, як многа розных моў на свеце? Але кожная з іх не без голасу.

Пасля ўбачыў я: і, вось, вялікі натоўп, якога пералічыць ніхто не мог, з усіх плямёнаў і пакаленняў, народаў і моў. І стаялі яны перад пасадам і перад Ягнём, апранутыя ў белыя вопраткі, і пальмы ў руках іх.

І многія з народаў, і пакаленняў, і моў, і плямён будуць аглядаць трупы іх тры дні і паўдня, а целаў іх не дазволяць пакласці ў магілу.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
← МОЦЫ