Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

НАБЛІЗІЦЦА — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «наблізіцца» сустракаецца 18 разоў у 17 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 6 перакладах: Бокуна, Сёмухі, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

НАБЛІЗІЦЦА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І толькі адзін Майсей наблізіцца да Госпада, а яны хай не набліжаюцца, ані народ не ўзыдзе з ім».

Ніводны чалавек не наблізіцца да сваяка свайго, каб выявіць заганнасць яго. Я — Госпад.

Калі трэба будзе пусціцца ў дарогу, хай разбяруць скінію левіты; калі трэба будзе размясціцца лагерам, хай паставяць яе; калі хто з чужых наблізіцца, будзе пакараны смерцю.

і перадаў Я іх у дар Аарону і сынам яго ад грамады сыноў Ізраэля, каб служылі Мне за ўвесь Ізраэль у палатцы сустрэчы і каб перамольваць Госпада за іх, каб усцерагчы ад кары народ, калі б хто адважыўся наблізіцца да свяцілішча».

А ты і сыны твае захоўвайце святарства ваша і ва ўсім, што тычыцца ўбрання ахвярніка і месца за заслонаю, служыце. Даю Я вам дар службы святарства, а калі хто чужы наблізіцца, пакараны будзе смерцю».

Не падступіцца да цябе ліха і бізун не наблізіцца да палаткі тваёй,

Хай наблізіцца маленне маё да Цябе, Госпадзе; згодна з словам Тваім дай мне разуменне.

Яны кажуць: «Хутчэй! Хай неўзабаве настане справа Яго, каб мы пабачылі; хай наблізіцца і надыдзе рада Святога Ізраэлева, і мы спазнаем тое!»

у справядлівасці будзеш угрунтаваны. Будзеш ухаваны ад здзеку, бо не будзеш баяцца, і ад жаху, бо ён не наблізіцца да цябе.

Мяне шукаюць з дня на дзень і хочуць ведаць дарогі Мае, быццам народ, які справядлівасць чыніць і не пакідае закону Бога свайго. Просяць Мяне аб справядлівым судзе, хочуць наблізіцца да Бога.

Тады зазіхаціць святло тваё, быццам зара, і аздараўленне тваё хутчэй пачнецца, а справядлівасць твая пойдзе перад абліччам тваім, а слава Госпада наблізіцца да цябе.

І князь яго выйдзе з яго, і валадар паўстане спасярод яго. І Я прыгарну яго, і ён наблізіцца да Мяне, бо хто ёсць той, хто дасць у заклад сэрца сваё, каб наблізіцца да Мяне? — кажа Госпад. —

Ад меча пагінуць усе грэшнікі з Майго народа, тыя, што кажуць: “Не наблізіцца і не прыйдзе на нас гэтая бяда!”

каб наблізіцца да лагера юдэяў і раптоўна нанесці ім паражэнне; і праваднікамі ім былі людзі з крэпасці.

Ды ў другіх гарадах Галаада ўтрымліваюць захопленых; у наступны дзень вырашылі яны наблізіцца да ўмацаванняў, і ўзяць іх, і ў адзін дзень забіць іх усіх.

І Ціматэй кажа кіраўнікам войска свайго: «Калі Юда і войска яго наблізіцца да ручая, калі першы прыйдзе да нас, не зможам супрацівіцца яму, бо напэўна пераможа нас;

і ён не ведае, што час пройдзе і наблізіцца смерць, і ўсё пакіне іншым, і памрэ.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter