Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

НАБРАЎСЯ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «набраўся» сустракаецца 5 разоў у 5 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 3 перакладах: Бокуна, праваслаўным, каталіцкім.

НАБРАЎСЯ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Тады Бог адкрыў скалу ля Лехі і выцекла адтуль вада. Напіўшыся вады, ён ажыў духам і набраўся сілы. Таму тое месца называюць Эн-Гакарэcда сённяшняга дня.

Такім чынам, набраўся сіл цар Рабаам у Ерузаліме і далей цараваў. Калі ж стаў царом, меў сорак адзін год, і семнаццаць гадоў валадарыў у Ерузаліме, у горадзе, які выбраў Госпад, каб там пакінуць Сваё імя паміж усіх пакаленняў Ізраэля. І імя маці яго Наама аманіцянка.

Абія ж набраўся сіл, і ўзяў сабе чатырнаццаць жонак, і быў бацькам дваццаці двух сыноў і шаснаццаці дачок.

і калі спажыў пасілак, набраўся сіл. І некалькі дзён Саўл быў з вучнямі, якія былі ў Дамаску,

Тамтэйшыя браты, дачуўшыся пра нас, выйшлі нам насустрач да Апіевай плошчы і Трох Гасцініц. Убачыўшы іх, Паўла падзякаваў Богу і набраўся адвагі.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter