Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

НАХЛЫНУЛА — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «нахлынула» сустракаецца 6 разоў у 6 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 2 перакладах: Бокуна, праваслаўным.

НАХЛЫНУЛА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Божа наш, дык Ты не асудзіш іх? Мы бо не маем такой сілы, каб маглі мы супрацівіцца такому мноству, якое нахлынула на нас; але паколькі мы не ведаем, што маем рабіць, то вочы нашы звяртаюцца да Цябе».

Вестуны, якіх паслалі, спяшаліся выканаць загад цара; калі цар і Аман спраўлялі застолле — хутка і ў Сузах быў вывешаны эдыкт, чым выклікаў у самім горадзе замяшанне. 15а І застоллі справілі ўсе пагане; цар жа і Аман, калі ён увайшоў у царскі палац, з прыяцелямі частаваліся. 15б Дык усюды разыходзілася копія ліста, плач і вялікая жалоба была ва ўсіх юдэяў. 15в Юдэі прызывалі Бога бацькоў сваіх і маліліся: 15г «Госпадзе, Божа, Ты адзіны Бог над намі ў небе, і няма іншага Бога, акрамя Цябе. 15д Калі б бо спаўнялі закон Твой і прыказанні, жылі б бяспечна і спакойна ўвесь час жыцця нашага. 15дж Цяпер жа за тое, што не споўнілі прыказанні Твае, нахлынула на нас уся гэта бяда. 15дз Справядлівы Ты, і міласцівы, і ўзвышні, і магутны, Госпадзе, і ўсе дарогі Твае справядлівыя. 15е Ды цяпер, Госпадзе, не аддавай дзяцей сваіх у няволю, ані жонак нашых на ганьбу і загубу, — Ты, Які быў да нас літасцівым ад Егіпта аж дасюль. 15ё Злітуйся над галоўнай часткай Тваёй і не аддавай на ганьбу Тваю спадчыну, каб ворагі нашы не ўладарылі».

Сказаў, і нахлынула саранча і вусені, якім не было падліку.

Нахлынула мора на Бабілон, і закрыла яго безліч хваль яго.

Ён падобны да чалавека, які збудаваў дом, і ўкапаўся глыбока, і паклаў падмурак на скале; а калі нахлынула паводка, ударыла рака ў той дом і не змагла яго зварухнуць, бо ён быў пабудаваны на скале.

бо ведаў ён, што нахлынула гора на яго і што войска пакінула яго.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter