Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

НАМЕСНІКІ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «намеснікі» сустракаецца 9 разоў у 9 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца толькі ў перакладзе Бібліі Чарняўскага.

НАМЕСНІКІ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І назначаныя намеснікі дастаўлялі на стол цара Саламона і яго сатрапезнікаў усё неабходнае з вялікай руплівасцю кожны ў свой месяц.

Бо і ўсе князі правінцый, і сатрапы, і намеснікі, і ўся ўлада, што была над мясцовасцямі і справамі, з-за страху перад Мардахэем падтрымала юдэяў,

Дык сабраліся сатрапы, намеснікі і суддзі, кіраўнікі і правіцелі, магнаты, якія былі пастаўлены да ўлады, ды ўсе кіраўнікі правінцый на асвячэнне статуі, пабудаванай царом Набукаданосарам. А стаялі яны перад статуяй, якую пабудаваў Набукаданосар.

(94) І сатрапы, намеснікі, і суддзі, і правіцелі цара сабраліся і агледзелі тых мужоў, бо агонь не меў ніякай улады адносна цел іх, і ніводзін волас з іх галавы не быў спалены, ані іх шаравары не былі пашкоджаны, ані не дайшоў да іх пах агню.

У той самы час вярнуўся да мяне розум мой, і на гонар царства майго і бляск мой вярнуўся ён да мяне; і магнаты мае, і намеснікі мае адшукалі мяне ды вярнулі мне царскую ўладу, ды далі мне яшчэ большую ўладу.

Усе дзяржаўныя кіраўнікі, намеснікі і сатрапы, магнаты і суддзі рашылі, каб цар распарадзіўся і даў загад: хто на працягу трыццаці дзён выкажа просьбу якому-небудзь богу або чалавеку, акрамя цябе, цару, хай будзе ўкінуты ў ільвіны роў.

І паміж іх хай некаторыя будуць пастаўлены ў вялікіх умацаваннях цара, і некаторыя з іх хай будуць пастаўлены над справамі ў царстве, якія робяцца на даверы, і намеснікі іх, і кіраўнікі паміж іх хай будуць і хай робяць па сваіх законах, як загадаў цар у зямлі Юдэйскай.

і ўсё, што засталося, чаго намеснікі не выплацілі ад ранейшага часу, маюць выплаціць з гэтага на патрэбы дома.

І падышлі да яго ўсе князі Эзава, і ўсе кіраўнікі маабскага народа, і намеснікі Прымор’я, і казалі:

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter