каб мог напісаць на іх усе словы гэтага закону, калі пяройдзеш Ярдан, каб увайсці ў зямлю, якую дасць табе Госпад, Бог твой, у зямлю, што ацякае малаком і мёдам, як сказаў табе Госпад, Бог бацькоў тваіх.
Ці ведаеш ты законы неба і ці можаш напісаць іх на зямлі?
Яны сказалі: «Майсей дазволіў напісаць разводны ліст і пакінуць яе».
але напісаць ім, каб сцерагліся апаганьвання ад балванаў, распусты, і задаўленага, і крыві.
Ды не маю нічога пэўнага аб ім напісаць валадару. Дзеля таго прывёў я яго да вас, а асабліва да цябе, цар Агрыпа, каб, зрабіўшы допыт, меў што напісаць.
Шмат маю я вам напісаць, але не хачу на паперы і атрамантам, бо спадзяюся, што да вас прыйду і з вамі пагавару з вуснаў у вусны, каб радасць наша была поўнаю. Амін!
Шмат я меў напісаць, але не хачу пісаць табе чарнілам і пяром;
Улюбёныя, прыкладаючы ўсю стараннасць, каб напісаць вам пра супольнае наша збаўленне, я палічыў неабходным напісаць вам, каб заахвоціць змагацца за веру, аднойчы перададзеную святым.
Атрымалі мы залаты вянец і пальмавую галіну, якія вы прыслалі; і мы гатовыя заключыць з вамі поўны супакой, а таксама напісаць да намеснікаў цара, каб не бралі з вас падаткаў, якія мы даравалі.
Ды рашылі мы напісаць ліст царам і краям, каб не спрычынялі ім крыўды і каб не ваявалі супраць іх, супраць іх гарадоў, ані супраць іх краю, ды каб не дапамагалі тым, хто з імі ваюе.
Усякая мудрасць ад Госпада Бога і з Ім прабывае заўсёды і спакон веку.