Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

НАПІШУ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «напішу» сустракаецца 5 разоў у 5 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

НАПІШУ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І сказаў Госпад Майсею: «Вычашы сабе дзве каменныя табліцы, падобныя папярэднім, а Я напішу на іх словы, якія мелі табліцы, што ты разбіў.

І напішу Я на табліцах словы, што былі на тых, якія ты перад гэтым пабіў, а ты пакладзеш іх у каўчэг”».

Але вось якім будзе запавет, які Я заключу з домам Ізраэля па тых днях, — кажа Госпад, — Я размяшчу закон Мой у нутры іх ды ў сэрцы іх напішу яго, і буду ім Богам, а яны будуць Мне народам.

Хто пераможа, таго ўчыню калонай у святыні Бога Майго, і больш з яе не выйдзе, і напішу на ім імя Бога Майго і імя горада Бога Майго, новага Ерузаліма, які сыходзіць з неба ад Бога Майго, і імя Маё новае.

Я таксама напішу да іх ліст заахвочвання, годнасці ды даравання, каб мне былі яны ў дапамогу».

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter