Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

НАРАДЖАЦЬ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «нараджаць» сустракаецца 8 разоў у 8 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 3 перакладах: Бокуна, Сёмухі, каталіцкім.

НАРАДЖАЦЬ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Жанчыне ж сказаў: «Памножу мучэнні твае ў родах тваіх: у пакутах будзеш нараджаць дзяцей, і да мужа твайго будзе пажада твая, ён жа будзе панаваць над табою».

І Абрагам памаліўся да Бога, і Бог аздаравіў Абімэлеха, і жонку, і паслугачак яго, і яны маглі нараджаць.

Чацвёрты раз пачала, і нарадзіла сына, і сказала: «Цяпер я буду славіць Госпада», і дзеля таго назвала яго Юда, і перастала нараджаць.

А Лія, чуючы, што перастала нараджаць, узяла паслугачку сваю, Зільпу, і дала яе за жонку Якубу.

І выйшлі яны з Бэтэля. І адсюль быў яшчэ кавалак дарогі да Эфраты, як раптам Ракель пачала нараджаць.

І калі настаў час нараджаць, выявілася, што мае ва ўлонні двайнятаў. У час родаў адно з дзяцей высунула ручку, на якую павітуха завязала чырвоную стужку, кажучы:

Распытайце і паглядзіце: ці можа нараджаць мужчына? Чаму ж бачу руку кожнага мужчыны на клубах яго, быццам парадзіхі, ды змяніліся ўсе твары, як ад жаўтачкі?

Ці ж можа, браты мае, дрэва фігавае нараджаць аліўкі, або вінаградны куст — фігі? Не можа салёная крыніца даваць салодкую ваду.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter