Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

НАРАДЗЕ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «нарадзе» сустракаецца 8 разоў у 8 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 2 перакладах: Бокуна, Сабілы і Малахава.

НАРАДЗЕ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Потым з пакалення Манасы перабеглі да Давіда, калі ён ішоў з філістынцамі ваяваць з Саўлам; і не змагаўся [заадно] з імі, бо кіраўнікі філістынскія, па нарадзе, адаслалі яго, кажучы: «Небяспекаю на нашу галаву вернецца да гаспадара свайго Саўла».

І ў дні Артаксэркса напісалі Бэсэлам, Мітрыдат і Табэль ды іншыя, што былі ў нарадзе іх, Артаксэрксу, цару персаў; ліст жа абвінавачвання быў напісаны літарамі сірыйскімі і складзены на сірыйскай мове.

Бог, годны ўшанавання на нарадзе святых, вялікі і жахлівы Ён над усімі, хто навокал Яго.

Хто ж бо быў на нарадзе ў Госпада, і бачыў, і чуў словы Яго? Хто звярнуў увагу на слова Яго і пачуў?

Калі б былі яны на нарадзе Маёй, паведамілі б яны словы Мае народу Майму і адвярнулі б, напэўна, іх ад ліхой дарогі іх і ад ліхіх учынкаў іх.

І зараз раніцай, Ісуса, па нарадзе першасвятароў са старэйшынамі і кніжнікамі, і ўсяго сангедрыёна, звязаўшы, павялі і перадалі Пілату.

Ён жа на асобнай нарадзе са старэйшынамі загадаў, каб, перш чым царскае войска ўвойдзе ў Юдэю і авалодае горадам, выйсці і вырашыць справы пры дапамозе Божай.

І зараз што да прамовы, гаспадару мой, якую сказаў Ахіёр на нарадзе тваёй, дык ведаем яго словы, бо людзі з Бэтуліі захавалі яго жывым і ён усё ім расказаў, што гаварыў ён перад табою.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter