Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

НАСАМРЭЧ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «насамрэч» сустракаецца 4 разы у 4 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца толькі ў перакладзе Бібліі Чарняўскага.

НАСАМРЭЧ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Бо ёсць той, хто працуе з мудрасцю, з навукаю і з пільнасцю, і аддае ён долю сваю чалавеку, які не будзе працаваць; і гэта, насамрэч, марнасць і вялікае ліха.

Насамрэч і гэтыя таксама хістаюцца ад віна і ад ап’янення ківаюцца: святар і прарок хістаюцца ад ап’янення, яны насмакталіся віна, ківаюцца ў ап’яненні, памыляюцца ў бачанні, цяляпаюцца ў час суда.

Ці народ змяніў сваіх багоў? А яны ж не багі насамрэч! Мой жа народ змяніў сваю славу на тое, што ніяк не дапамагае!

Гэта кажа Госпад Магуццяў, Бог Ізраэля: “Вы і жонкі вашы прамаўляеце сваімі вуснамі і выконваеце сваімі рукамі, кажучы: “Споўнім нашы прысягі, якія склалі, каб ахвяроўваць кадзіла царыцы неба і выліваць ёй ахвяры вадкія”. Выконвайце свае прысягі і спаўняйце іх насамрэч!

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter