Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

НАВЕДАННЯ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «наведання» сустракаецца 6 разоў у 6 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 2 перакладах: праваслаўным, Клышкi.

НАВЕДАННЯ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Сорам ім, бо дапусціліся брыдоты, ды нават у сораме яны не саромеюцца і чырванець не ўмеюць, таму ўпадуць яны паміж заняпалых, прападуць у час наведання іх, — кажа Госпад. —

Яны — марнасць, праца, смеху вартая; у час наведання свайго яны загінуць.

«Будзе ён перанесены ў Бабілон і там застанецца аж да дня наведання яго, у якім Я паруплюся аб ім, — кажа Госпад. — І Я зраблю так, што яно з’явіцца, і Я вярну на гэтае месца».

Найміты яго, якія круціліся каля яго, як цяляты кормныя, адвярнуліся і ўцяклі разам, не змаглі вытрымаць, бо прыйшоў на іх дзень загубы іх, час наведання іх.

Выбіце ўсіх яе валоў, хай ідуць яны на зарэз. Гора ім, бо надышоў іх дзень, час наведання іх.

Марныя творы і смеху вартыя, і ў час наведання іх яны пагінуць.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter