Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

НАВЯДЗЕ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «навядзе» сустракаецца 10 разоў у 10 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 2 перакладах: Бокуна, Сёмухі.

НАВЯДЗЕ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Ніхто не ўстаіць супраць вас. Госпад, Бог ваш, навядзе страх і жах перад вамі на ўсякую зямлю, на якую вы ступіце, як Ён вам казаў.

будзеш служыць ворагу твайму, якога Госпад навядзе на цябе, у голадзе і смазе, у галечы і нястачы ўсяго, і ён павесіць ярмо жалезнае на карак твой, пакуль не вынішчыць цябе.

Навядзе на цябе Госпад народ з далечыні ды з крайніх межаў зямлі на падабенства арла, які ляціць імкліва, мовы якога зразумець ты не зможаш:

і навядзе на цябе ўсе плягі егіпецкія, якіх ты баяўся, і нахлынуць яны на цябе.

дзе Ешуа сказаў: «За тое, што ты навёў на нас гора, хай Госпад навядзе на цябе гора ў гэты дзень». І ўкаменаваў яго ўвесь Ізраэль; і ўсё, што было ў яго, агнём было спалена.

Але паколькі Ён на справе выканаў тое, што абяцаў, і ўсё паспяхова ажыццявілася, то Ён навядзе на вас усё ліхое, чым пагарджаў, пакуль не вынішчыць вас з гэтай найлепшай зямлі, якую даў вам.

Госпад навядзе на цябе, і на народ твой, і на дом бацькі твайго дні, якіх не было ад дзён адлучэння Эфраіма ад Юды, — цара асірыйцаў.

таму вось: Госпад навядзе на іх магутныя і шматлікія воды ракі — цара асірыйцаў і ўсю яго славу; і разальецца на ўсе рэчышчы свае, і выльецца з усіх берагоў сваіх,

бо Той, Хто навёў на вас ліхоту, навядзе на вас вечную радасць разам са збаўленнем вашым.

Бо ідзе яна з ім і спачатку ў прытворстве выпрабоўвае яго; навядзе на яго страх і трымценне

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter