Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

НІЖНІ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «ніжні» сустракаецца 7 разоў у 7 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 2 перакладах: Бокуна, Сёмухі.

НІЖНІ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Зрабі акно ў арцы і вышыню яго на локаць падымеш. Уваход у арку зробіш збоку; зрабі ў ёй паверхі: ніжні, сярэдні і вышэйшы.

Меў ніжні паверх пяць локцяў шырыні, і сярэдні паверх — шэсць локцяў шырыні, і трэці паверх — сем локцяў шырыні; бо ён пабудаваў лесвіцу ў доме кругом звонку, каб бэлькі не ўваходзілі ў сцены святыні.

Уваход жа на ніжні паверх быў з правага боку дома, і праз вітую лесвіцу можна было ўзысці на сярэдні паверх, і з сярэдняга — на трэці паверх.

Саламон адбудаваў Газэр і Ніжні Бэтарон,

А дачка ў яго была Сара, якая пабудавала Бэтарон, Ніжні і Верхні, і Азэнсару.

І адбудаваў Бэтарон Верхні і Бэтарон Ніжні — умацаваныя гарады, якія мелі муры, і брамы, і завалы;

Сэрца яго зацвярдзела, як камень, і стала цвёрдым, як ніжні камень млынавы.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter