З гэтай зямлі ён выйшаў у Асірыю і пабудаваў Нініву, Рэхабот-Ір і Калах,
«Устань ды ідзі ў Нініву, вялікі горад, і праракуй у ёй, бо злачыннасць яе дайшла да Мяне».
«Устань, ідзі ў Нініву, вялікі горад, і абвяшчай ў ёй тое, што Я табе даручыў».
І ўстаў Ёна, і накіраваўся ў Нініву па загадзе Госпада. А Нініва перад абліччам Бога была вялікім горадам, у абход на тры дні.
Прысуд на Нініву. Кніга бачання Навума Эльцэзэя.
Ды выцягне Ён руку Сваю на поўнач і знішчыць Асірыю; і Нініву зменіць у пустэчу і ў месца сухое, як тая пустыня.
І затым вярнуўся ў Нініву, сам і войска яго, вельмі многа ваяроў. І там заставаліся, адпачываючы і ладзячы застоллі, ён і войска яго, сто дваццаць дзён.
І калі трапіў я ў няволю ў Асірыю, куды мяне завялі, пайшоў у Нініву; і ўсе мае браты і тыя, хто быў з майго роду, елі стравы паганскія,
Тады Ахікар заступіўся за мяне, і я вярнуўся ў Нініву. Ахікар жа быў у Санхэрыба, цара Асірыйскага, наглядчыкам над віначэрпамі, і сачыў за пярсцёнкам з пячаццю; і Асархадон паставіў яго, каб быў скарбнікам і зборшчыкам падаткаў. Быў бо ён з маіх братоў і з майго роду.
Я, Табіэль, ва ўсе дні жыцця свайго хадзіў шляхамі праўды і справядлівасці, і многа міласціны даваў братам маім і народу майму, якія разам са мной пайшлі ў няволю ў край асірыйцаў, у Нініву.