Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

НІШЧЫЦЕЛЯ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «нішчыцеля» сустракаецца 6 разоў у 6 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 2 перакладах: Бокуна, Станкевіча.

НІШЧЫЦЕЛЯ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Вось жа, Я стварыў каваля, які раздувае вуглі ў агні ды выцягвае прыладу для сваёй работы; і Я стварыў таксама нішчыцеля на знішчэнне.

Удоў іх у Мяне стала больш, чым пяску ў моры. Я прывёў на іх і на мацерак ваяра, нішчыцеля апоўдні; наслаў на іх раптоўна трывогу і жах.

І прызначу Я на цябе нішчыцеля і зброю яго, і зрэжуць яны найлепшыя твае кедры ды кінуць у агонь.

І пачуў я мужа, апранутага ў льняныя шаты, які знаходзіўся над водамі ракі, калі падняў ён правую і левую руку ў неба і прысягнуў Тым, Хто жыве вечна: «Да часу, часоў і палавіны часу, і гэта ўсё збудзецца, калі дабяжыць да канца моц нішчыцеля святога народа».

І ад часу, калі будзе спынена штодзённая ахвяра і заваладарыць агіднасць нішчыцеля, пройдзе тысяча дзвесце дзевяноста дзён.

І не наракайце, як і некаторыя з іх наракалі і пагінулі ад нішчыцеля.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter