Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

НОВАГА — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «новага» сустракаецца 22 разы у 21 верше.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

НОВАГА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Аж да гэтага дня не будзеце есці ані хлеба, ані сушанага зерня, ані сырога зерня новага ўраджаю, пакуль не складзеце з яго ахвяру Богу вашаму. Гэта пастанова вечная ўсім пакаленням вашым ва ўсіх месцах прабывання вашага.

У дзень пяршыняў, калі складаеце Госпаду ахвяру з новага збожжа ў свята тыдняў, таксама збярыце святы сход, і ніякай работы не рабіце ў той дзень.

нічога новага пад сонцам. Часам кажуць пра якую-небудзь рэч: «Вось, гэта новае», але [гэта] ужо раней прамінула ў вяках, што былі перад намі.

І дам ім другое сэрца ды духа новага дам у нутро іх; і выкіну сэрца скамянелае з цела іх, і дам ім сэрца цялеснае,

І будзе ў той дзень, — кажа Госпад, — гоман ад брамы Рыбнай і галашэнне ад Новага горада, і вялікае разбурэнне з боку ўзгоркаў.

Большай будзе слава дома гэтага новага, чым першага, — кажа Госпад Магуццяў, — і ў гэтым месцы дам Я супакой,” — кажа Госпад Магуццяў».

Бо ніхто не прышывае латы новага сукна да старога адзення, бо яна раздзірае яго і дзіра робіцца большай.

Бо гэта ёсць Кроў Мая Новага Запавету, якая праліваецца за многіх на дараванне грахоў.

Ніхто не прышывае латы з новага сукна да старога адзення, бо новая лата раздзярэ старое адзенне, і дзіра зробіцца большая.

І гаворыць ім: «Гэта ёсць Кроў Мая Новага Запавету, якая за многіх праліваецца.

Казаў ім яшчэ прыпавесць: «Ніхто латы з адзення новага не прышывае да старога адзення, бо і новае раздзярэ, ды лата з новага не надаецца да старога.

Ніхто таксама новага віна не лье ў старыя мяхі, бо новае віно разрывае мяхі, і само разальецца, і мяхі прападуць.

Ды ніхто, п’ючы старое, не хоча адразу новага, бо кажа: “Старое лепшае”».

Які і ўчыніў нас здатнымі быць паслугачамі Новага Запавету, не літары, але Духа, бо літара забівае, а Дух ажыўляе.

скасаваў закон прыказанняў вучэннем, каб стварыць у Сабе з двух аднаго новага чалавека, творачы супакой,

і апраніцеся ў новага чалавека, створанага Богам у справядлівасці і святасці праўды.

і апрануліся ў новага, які несупынна аднаўляецца ў пазнанні па ўзоры Таго, Які яго стварыў,

Вось таму Ён ёсць Пасярэднік Новага Запавету, каб праз смерць адкупіць злачынствы, дапушчаныя пры першым запавеце, і каб пакліканыя да вечнай спадчыны даступіліся да абяцанага.

і да Пасярэдніка Новага Запавету, Ісуса, да крыві акраплення, што лепш за кроў Абэля прамаўляе.

Хто пераможа, таго ўчыню калонай у святыні Бога Майго, і больш з яе не выйдзе, і напішу на ім імя Бога Майго і імя горада Бога Майго, новага Ерузаліма, які сыходзіць з неба ад Бога Майго, і імя Маё новае.

Бо як будаўніку пры пабудове новага дома трэба рупіцца пра цэласнасць пабудовы, так і той, хто рупіцца пра разьбу і маляванне, займаецца тым, што патрэбнае для аздаблення, так, думаю, і нам трэба.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
← НОБЭ
НОВАЕ →