Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ПАКЛАДЗЕ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «пакладзе» сустракаецца 11 разоў у 11 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ПАКЛАДЗЕ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
і пакладзе руку на галаву ахвяры, і будзе яна прынята як перамаленне за яго.

І, прыносячы ахвяру, хай аддзеліць часткі, галаву і тлушч, ды хай пакладзе гэта святар на дровы, што ляжаць пад агнём на ахвярніку.

Калі хто будзе складаць ахвяру Госпаду з ежы, яго ахвярай будзе мука, і хай увалье ў яе алею і пакладзе кадзіла,

хай пакладзе руку на галаву ахвяры сваёй і заб’е яе перад палаткаю сустрэчы, а сыны Аарона пакропяць крывёй яе ахвярнік наўкола,

і пакладзе ён руку сваю на галаву яе ды заб’е яе перад палаткай сустрэчы. І сыны Аарона пальюць крывёй яе ахвярнік наўкола.

хай прывядзе яго да дзвярэй палаткі сустрэчы перад Госпадам і пакладзе руку на галаву яго ды заб’е яго перад Госпадам.

і хай пакладзе ад гэтай крыві на рогі ахвярніка пахкага каджэння перад Госпадам, які ў палатцы сустрэчы, а рэшту крыві бычка хай вылье ён на падножжа ахвярніка цэласпальных ахвяр перад уваходам у палатку сустрэчы.

Тады Аарон увойдзе ў палатку сустрэчы, здыме шаты льняныя, якія перш надзеў, уваходзячы ў месца святое, ды пакладзе іх там.

хай прывядзе ён яе да святара і складзе ў ахвяру за яе дзесятую частку эфы мукі ячменнай. Хай не вылье на яе алею, ані пакладзе кадзіла, бо гэта ахвяра падазрэння, ахвяра, што мае выявіць віну.

Бо Яму належыць валадарыць, аж дакуль пакладзе пад ногі Свае ўсіх ворагаў.

У руцэ Бога — памыснасць чалавека, і ў асобе заканадаўцы Ён пакладзе славу сваю.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter