Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ПРЫЧЫНУ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «Прычыну» сустракаецца 8 разоў у 8 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 6 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ПРЫЧЫНУ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І Сара сказала: «Прычыну да смеху даў мне Бог, хто ні пачуе, будзе смяяцца з мяне».

І хай ён жыве ў горадзе тым, пакуль не стане перад судом супольнасці, высвятляючы прычыну свайго ўчынку, і пакуль на памрэ першасвятар, які будзе ў тыя дні. Тады хай забойца вернецца і ўвойдзе ў свой горад і ў свой дом, з якога ўцёк”».

Ды зраблю з гэтага горада прычыну аслупянення і насмешак. Кожны, хто будзе міма яго праходзіць, аслупянее і засвішча дзеля ўсіх яго бед.

дзеля таго кіраўнікі і сатрапы стараліся знайсці прычыну, каб абвінаваціць Даніэля ў справах супраць царства. Але не маглі, аднак, знайсці аніякае прычыны ані падазрэння, бо быў ён верны і не можна было ў ім знайсці аніякай віны або памылкі.

А кніжнікі і фарысеі сачылі за Ім, ці будзе ў шабат аздараўляць, каб знайсці прычыну абвінаваціць Яго.

Хочучы ведаць прычыну, дзеля якой яго вінавацілі, я адвёў яго ў іх раду

Але калі прыбыў у Ерузалім і спагадна быў прыняты першасвятаром горада, сказаў аб указанні, якое было зроблена, і выявіў прычыну, дзеля якой прыбыў; дапытваўся, прытым, ці сапраўды справа ў такім стане.

і, валячыся ўсе ў розных месцах, напаўмёртвыя, выяўлялі прычыну, па якой яны ўміралі.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter