Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ПРЫЗНАЧЫЦЬ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «прызначыць» сустракаецца 6 разоў у 6 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Бокуна, Станкевіча, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ПРЫЗНАЧЫЦЬ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
«Хай прызначыць Госпад, Бог духаў і кожнага цела, чалавека, які кіраваў бы гэтай грамадою

Хваліце, народы, народ Яго, бо адпомсціць Ён за кроў паслугачоў Сваіх, і прызначыць пакаранне для ворагаў Сваіх, і міласцівы будзе да зямлі народа Свайго».

каб прызначыць [радасць] тым, хто плача на Сіёне, і даць ім вянок замест попелу і намашчэнне радасці замест смутку, плашч хвалы замест тужлівага духу. І назавуць іх тэрэбінітамі справядлівасці, насаджэннем Госпада дзеля ўслаўлення.

і аддзеліць яго, ды прызначыць яго долю разам з крывадушнікамі: там будзе плач і скрыгатанне зубоў.

прыйдзе гаспадар паслугача таго ў дзень, у які не спадзяецца, і ў час, якога не ведае, і адлучыць яго, ды прызначыць яго долю разам з нявернымі.

злачынны Язон паслаў туды гледачамі антыёхцаў з Ерузаліма, каб даставіць трыста драхмаў срэбра ў ахвяру Геркулесу; таксама тыя, хто прынёс іх, папрасілі не ўжываць іх на ахвяру, бо не належыцца, але прызначыць іх на іншую мэту.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter