Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ПТАЛЕМЕЙ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «Пталемей» сустракаецца 14 разоў у 14 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца толькі ў перакладзе Бібліі Чарняўскага.

ПТАЛЕМЕЙ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
і ўступіў у вайну супраць Пталемея, цара Егіпецкага, і Пталемей збаяўся аблічча яго і ўцёк, і пала многа параненых.

І цар Пталемей адказаў так: «Шчаслівы дзень, у які ты вярнуўся ў зямлю сваіх бацькоў ды сеў на пасадзе іх царства!

І адправіўся Пталемей і дачка яго Клеапатра з Егіпта, і прыбылі ў Пталемею ў сто шэсцьдзесят другім годзе.

Пталемей жа, як толькі ўваходзіў у горад, пакідаў варту вайсковую ў кожным горадзе.

А цар Пталемей завалодаў прыбярэжнымі гарадамі аж да марской Сэлеўцыі, ды адносна Аляксандра меў ліхія намеры.

І Пталемей увайшоў у Антыёхію і ўсклаў сабе на галаву два вянцы: Егіпта і Азіі.

і Аляксандр даведаўся пра гэта, і выступіў супраць яго вайной. І Пталемей узяў войска, і сустрэў яго моцнаю рукой, і змусіў яго ўцякаць.

І ўцёк Аляксандр у Арабію, каб там схавацца; цар жа Пталемей узвысіўся.

І на трэці дзень Пталемей цар памёр; і жыхары гарадоў пазабівалі тых, што былі ва ўмацаваннях.

І кіраўніком на раўніне Ерыхонскай быў назначаны Пталемей, сын Абуба, які меў многа срэбра і золата,

І калі Сімон і яго сыны былі п’яныя, падняўся Пталемей і яго прыхільнікі, і схапілі зброю сваю, і ўварваліся на баль, і забілі яго разам з двума сынамі яго і некалькімі людзьмі з яго дружыны.

І Пталемей напісаў пра гэта, і паслаў да цара з просьбай адправіць яму войска на дапамогу, і ён аддасць яму край і гарады.

Затым Пталемей, узяўшы далёка, на нейкі панадворак калонаў, быццам дзеля таго, каб асвяжыць цара, адвёў ад намеру гэтага.

Бо Пталемей, называны Макронам, лічыў за лепшае справядліва адносіцца да юдэяў, дзеля несправядлівасці, якую ім спрычыняў, і ў справах адносна іх імкнуўся абыходзіцца з імі міралюбна.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter