Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ПТУШКА — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «птушка» сустракаецца 12 разоў у 12 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ПТУШКА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Драпежная птушка не ведае сцежкі туды, і не бачыць яе вока арла.

Кіраўніку хору. Давідаў. На Госпада спадзяюся, што ж кажаце вы душы маёй: «Перасяляйся на гару, нібы птушка»?

Вырывайся, як сарна з сеткі і як птушка з рукі птушкалова.

пакуль страла не пранзае печань яго; як птушка, што спяшаецца да сіла і не ведае, што рашаецца справа жыцця.

Як птушка, што пералятае да іншага, і ластаўка, што пырхае, так не здзейсніцца праклён, што казалі дарэмна.

Як птушка, што ўцякае з гнязда свайго, так чалавек, што блукае далёка ад радзімы сваёй.

І будзе: як птушка, якая аддаляецца, і птушаняты, што вылятаюць з гнязда, такімі будуць дочкі Мааба каля броду Арнон.

Ад Эфраіма, як птушка, адляціць слова яго: не будзе родаў, цяжарнасці, ані пачацця.

Ці ж спадзе птушка на зямлю без сіла? Ці ж падымаецца пастка над зямлёю перш, чым нешта схопіць?

Ерузалім, Ерузалім, які забіваеш прарокаў і камянуеш тых, што да цябе пасланы, колькі разоў хацеў Я сабраць сыноў тваіх, як птушка птушанят сваіх пад крылы, але вы не захацелі.

Такім жа чынам і ў садзе — белы церневы куст, на які садзіцца ўсякая птушка, і труп, выкінуты ў поцемках, — падобна багі іх драўляныя, і пазалочаныя, і пасрэбраныя.

або як птушка, што лётае ў прасторы, ніякага не пакідае следу шляху, толькі лёгкі вецер, удараны шумам крылаў і рассечаны сілаю свіста, працінаецца ўзварушанымі крыламі, і па гэтым ніякага следу шляху не знаходзіцца;

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter