толькі так, каб вы не дамаўляліся з жыхарамі гэтай зямлі, а разбурылі іх ахвярнікі. Але вы не захацелі паслухаць голасу Майго. Чаму вы гэта зрабілі?
І разбурылі шалашы стадаў і забралі незлічонае мноства авечак і вярблюдаў, а затым вярнуліся ў Ерузалім.
Затым увесь народ увайшоў у дом Баала і разбурылі яго, і ахвярнікі і статуі яго паразбівалі; таксама святара Баала Матана забілі перад ахвярнікам.
І яны, узяўшыся, разбурылі ахвярнікі, якія былі ў Ерузаліме, а таксама, перавярнуўшы ўсе кадзільніцы, укінулі іх у ручай Цэдрон.
І, калі гэтую ўрачыстасць адсвяткавалі адпаведна звычаю, увесь Ізраэль, які знаходзіўся ў гарадах Юдэі, пайшоў і знішчыў статуі, і пассякалі слупы, разбурылі ўзгоркі ды ахвярнікі перавярнулі не толькі ва ўсёй Юдзе і ў Бэньяміне, але таксама ў Эфраіме і ў Манасе — пакуль дашчэнту не знішчылі. І вярнуліся ўсе сыны Ізраэля ў пасяленні свае ды ў свае гарады.
Ворагі спалілі святыню, і разбурылі мур Ерузаліма, спалілі ўсе палацы, і ўсё, што толькі мела каштоўнасць, было знішчана.
і пералічылі вы дамы ў Ерузаліме, і разбурылі дамы, каб умацаваць [гарадскі] мур;
Многія пастухі разбурылі вінаграднік Мой, стапталі ўласнасць Маю і зрабілі надзел Мой улюбёны стэпам пустынным.
І ўзнікла ў іх добрая думка, каб разбіць яго, каб не было для іх ганьбай тое, што пагане спаганілі яго; і разбурылі ахвярнік,
і што разбурылі яны агіднасць, якую ён пабудаваў на ахвярніку, што быў у Ерузаліме, і што святыню абвялі высокімі мурамі, як раней, і што Бэтсур — яго горад.