Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

РАЗДЗЁРЛІ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «раздзёрлі» сустракаецца 7 разоў у 7 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца толькі ў перакладзе Бібліі Чарняўскага.

РАЗДЗЁРЛІ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
А Ешуа, сын Нуна, і Калеб, сын Ефоны, якія самі аглядалі зямлю, раздзёрлі шаты свае

І ўстаў тады цар, і раздзёр адзенне сваё, і кінуўся на зямлю, і ўсе паслугачы яго, якія паслугавалі яму, раздзёрлі адзенне сваё.

І цар і ўсе паслугачы яго, якія чулі ўсе гэтыя словы, не спалохаліся і не раздзёрлі свайго адзення.

Калі пра гэта даведаліся Апосталы Барнаба і Паўла, раздзёрлі адзенне сваё ды кінуліся ў народ, крычучы

І кнігі закону, якія знайшлі, раздзерлі на кавалкі і спалілі іх агнём;

Ды раздзёрлі адзенне сваё, і паднялі вялікі лямант, і галовы пасыпалі попелам,

Калі кіраўнікі войска асірыйскага пачулі гэтыя словы, раздзёрлі яны вопратку сваю, і ўзрушылася надта душа іх, і падняўся крык вялікі і лямант у лагеры.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter