Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

РАЗМОВУ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «размову» сустракаецца 8 разоў у 8 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 3 перакладах: Бокуна, Станкевіча, праваслаўным.

РАЗМОВУ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І, скончыўшы размову з Абрагамам, Госпад пайшоў, а той вярнуўся ў сваё месца.

Ці ж не тую самую размову вялі мы з табою ў Егіпце, гаворачы: “Пакінь нас, каб мы служылі егіпцянам”? Бо значна лепей было служыць ім, чым прападаць у пустыні».

І сталася, калі Давід скончыў размову з Саўлам, што душа Ёнатана прыхілілася да душы Давіда, і палюбіў яго Ёнатан, як душу сваю.

І падышла тая жанчына да Саўла, і ўбачыла, што ён надта перапалоханы; і сказала яму: «Вось, паслугачка твая паслухала размову тваю, і паклала душу сваю ў руку тваю, і паслухалася загаду твайго, які ты мне даў.

І ўвайшоў Баная ў палатку Госпадаву, і загадаў яму: «Гэта загадаў цар: “Выходзь!”» А той адказаў: «Не выйду, але тут памру». Пераказаў Баная размову цару, кажучы: «Гэтак сказаў Ёаб у адказ мне».

«Калі пачнём мы размаўляць з табою, можа, прыкра табе будзе, але пачатую размову хто зможа стрымаць?

Слава Божая — таіць слова, а слава цароў — даследаваць размову.

Стань на сходзе старэйшын і сэрцам далучыся да мудрасці іх, каб ахвотна слухаць усякую размову Божую, і разумныя прыказкі хай прыцягваюць увагу тваю.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter