Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

РОВА — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «рова» сустракаецца 6 разоў у 5 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 1 перакладзе: Сёмухі.

РОВА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І прынеслі адзін камень, і пакладзены ён быў па-над адтулінаю рова; цар апячатаў яго сваёй пячаткай і пячаткай сваіх магнатаў, каб нішто не змянілася ў справе Даніэля.

Дык цар устаў на світанні і паспяшаўся да львінага рова;

і, калі ўжо быў блізка ад рова, прызваў Даніэля голасам, поўным болю, і звярнуўся да Даніэля: «Даніэлю, паслугач жывога Бога, ці Бог твой, Якому служыш так верна, не змог вызваліць цябе ад ільвоў?»

Вельмі ўзрадаваўся тады цар з-за яго і загадаў дастаць Даніэля з рова; і выцягнулі Даніэля з рова, і не знойдзена было на ім ніводнай раны, бо даверыўся ён свайму Богу.

А цар загадаў, і прывялі тых мужоў, якія абвінавацілі Даніэля, і ўкінулі ў ільвіны роў іх, і іх дзяцей, і іх жонак, і, перш чым упалі яны на дно рова, схапілі іх ільвы і раздрабілі іх косці.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
РОВЕ →