Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

РОЗНЫМІ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «рознымі» сустракаецца 9 разоў у 8 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, Клышкi, Сабілы і Малахава.

РОЗНЫМІ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Пільнуйце законы Мае. Жывёлы тваёй не лучы з жывёламі другой пароды; поля свайго не засявай рознымі гатункамі насення. Не апранай адзення з двух матэрыялаў.

Глянула: аж стаіць цар на прыступцы сваёй пры ўваходзе, і князёў, і трубы каля яго, і ўвесь народ зямлі, які радуецца і трубіць у трубы, і спевакоў з рознымі музычнымі інструментамі, якія спяваюць гімны хвалы, то раздзерла яна шаты свае і закрычала: «Змова, змова!»

І паслаў ён лісты ва ўсе правінцыі царства свайго, каб кожны народ мог пачуць і прачытаць на розных мовах з [рознымі] літарамі, што мужы ёсць князі і старэйшыны ў сваіх дамах і што жонкі ўсе, якія з імі, павінны быць ім паслухмянымі.

І разышлася слава Яго па ўсёй Сірыі. Дык прыводзілі да Яго ўсіх немачных, рознымі хваробамі і пакутамі апанаваных, і апанаваных дэманамі, і лунатыкаў, і паралітыкаў, і Ён аздараўляў іх.

бо між імі ёсць такія, што бадзяюцца па дамах, зводзяць неразумных жанчын, якія абцяжараны рознымі грахамі, кіруюцца рознымі пажаданнямі,

Не дайцеся звесціся рознымі чужымі вучэннямі. Найлепш бо мацаваць сэрца ласкаю, а не ежаю, якая не дапамагла тым, што пайшлі за ёю.

Яшчэ напаў ён на адзін горад з моцнымі мастамі, і акружаны мурамі, абжыты рознымі народамі, які называўся Каспін.

і як каваная залатая пасудзіна, аздобленая рознымі каштоўнымі камянямі,

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter