Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

САБРАЎШЫ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «сабраўшы» сустракаецца 22 разы у 22 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

САБРАЎШЫ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Той, сабраўшы братоў сваіх, сем дзён даганяў яго і дагнаў яго на гары Галаад.

І сказалі старому: «Вось жа, сын твой Язэп прыйшоў да цябе». Ён, сабраўшы сілы, сеў на ложку

Такім чынам, сабраўшы ўсю грамаду сыноў Ізраэля, ён сказаў ім: «Вось што загадаў Госпад, каб споўнілася.

Але Сэгон не дазволіў Ізраэлю прайсці праз свае межы; і нават, сабраўшы народ, пераняў іх у пустыні, і прыйшоў у Ясу, і напаў на Ізраэль.

Барак, сабраўшы сыноў Забулона і Нэфталі ў Кадэсе, вырушыў з дзесяццю тысячамі ваяроў, маючы ў таварыстве сваім Дэбору.

Але і ён не згадзіўся прапусціць яго праз межы свае, але, сабраўшы ўвесь народ свой, выступіў супраць Ізраэля ў Ясе і мужна ваяваў з ім.

І, сабраўшы да сябе ўсіх мужчын Галаада, ён ваяваў супраць Эфраіма. І пабілі мужчыны галаадскія Эфраім, бо той казаў: «Вы — уцекачы з Эфраіма; Галаад жыве пасярод Эфраіма і Манасы».

Дык, сабраўшы габаонцаў, сказаў ім цар — габаонцы не былі з сыноў Ізраэля, але з астаткаў амарэяў; а сыны Ізраэля прысягнулі ім, але Саўл пажадаў знішчыць іх з рэўнасці сваёй дзеля сыноў Ізраэля і Юды, —

І перанёс ён адтуль косці Саўла і косці Ёнатана, сына яго; і, сабраўшы косці павешаных,

Такім чынам, Аса, сабраўшы ўсё срэбра і золата, якое засталося ў скарбоўнях святыні Госпада і ў скарбоўнях палаца царскага, даў яго ў рукі паслугачам сваім і паслаў іх да Бэнадада, сына Табрэмона, сына Газіёна, цара Сірыі, які жыў у Дамаску, каб яны сказалі:

Затым ён, сабраўшы ўсіх старэйшын Юдэі і Ерузаліма,

і, сабраўшы ўсіх людзей, пайшлі яны ваяваць з Ізмаэлем, сынам Натаніі. І сустрэлі яны яго пры вялікіх водах у Габаоне.

Ды, сабраўшы ўсіх першасвятароў і кніжнікаў народных, выпытваў ад іх, дзе належыць Хрысту нарадзіцца.

І, сабраўшы іх, загадаў ім не выходзіць з Ерузаліма, але чакаць абяцання Айца: «Аб чым вы чулі ад Мяне,

Тыя ж, пасланыя, прыбылі ў Антыёхію і, сабраўшы грамаду, аддалі ліст.

Макабэй жа, сабраўшы шэсць тысяч ваяроў, якія з ім былі, прасіў, каб не баяліся ворагаў ды каб не палохаліся вялікага ліку паганаў, якія несправядліва выступаюць супраць іх, але каб ваявалі мужна,

Сабраўшы ж па іх зброю і здабычу з ворагаў, святкавалі шабат, шчыра дзякуючы і славячы Госпада, што вызваліў іх ад няволі ў той дзень, пачынаючы аказваць ім Сваю міласэрнасць.

А Макабэй, сабраўшы многа войска, станавіўся ўжо непераможным для паганаў, бо гнеў Божы перамяніўся ў міласэрнасць.

Калі ж сталася, што аб гэтым паведамілі Макабэю, ён, сабраўшы кіраўнікоў народа, абвінаваціў тых, што за грошы прадалі братоў, адпусціўшы праціўнікаў іх.

Ціматэй, пераможаны раней юдэямі, сабраўшы надта вялікую колькасць наёмнага войска і арганізаваўшы конніцу з азійцаў, прыбыў у Юдэю, як быццам меў намер заваяваць яе сілаю.

А Юда, сабраўшы войска, прыйшоў у горад Адолу, і як падышоў сёмы дзень, паводле звычаю ачысціліся і ў тым жа месцы адсвяткавалі суботу.

Макабэй жа заўважыў, што Міканор абыходзіцца з ім больш жорстка і што пры звычайных сустрэчах паводзіць сябе больш груба, ды пераканаўся, што з гэтай жорсткасці нічога добрага не выйдзе, і, сабраўшы нямногіх сваіх ваяроў, скрыўся ад Міканора.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter