Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

САСТАРЭЎ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «састарэў» сустракаецца 9 разоў у 8 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 2 перакладах: Бокуна, Сёмухі.

САСТАРЭЎ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Вось, Ізаак састарэў, і падслеплі вочы яго, і ён не мог бачыць. І паклікаў ён сына свайго старэйшага, Эзава, і сказаў яму: «Сыне мой!» Ён адказаў: «Вось я».

Бацька кажа яму: «Бачыш, што я састарэў і не ведаю дня смерці сваёй.

Ешуа састарэў і быў у гадах пажылых, і сказаў яму Госпад: «Ты састарэў і ты ў гадах пажылых; і да гэтай пары ёсць найвялізнейшая зямля, што яшчэ не занятая.

склікаў Ешуа ўвесь Ізраэль, і старэйшын, і князёў, і суддзяў, і кіраўнікоў, і сказаў ім: «Я састарэў і прыйшоў у гады пажылыя,

А Ёяда пражыў шмат гадоў, састарэў і памёр, дажыўшы да ста трыццаці гадоў.

Змарнела ў жальбе вока маё, састарэў я сярод усіх непрыяцеляў маіх.

НУН. Быў я малады і састарэў, і не бачыў я, каб справядлівы быў пакінуты і каб дзеці яго прасілі хлеба.

Састарэў ты ў зямлі чужой, знішчаны ты нароўні з памерлымі, залічаны да тых, што сыходзяць у цемру.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter