Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ШЧЫРА — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «шчыра» сустракаецца 12 разоў у 12 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ШЧЫРА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
і загалосяць па табе шчыра душы, спяваючы песню жалобную, і аплачуць цябе: “Хто ж быў, як Тыр, які змоўк у сэрцы мора!”

шчыра любіце адзін аднаго братняю любоўю, у пашане адзін аднаго апераджаючы;

Вітаюць вас цэрквы Азіі. Шчыра вітаюць вас у Госпадзе Аквіла і Прыска разам з царквою, што ў іх доме.

Бо мы не фальшуем Слова Божага, як многія, але прамаўляем шчыра, як ад Бога на віду Бога ў Хрысце.

Бо нікога не маю роўнага яму душою, хто б так шчыра рупіўся пра вас.

так і мы, спагадныя да вас, хацелі шчыра перадаць вам не толькі Евангелле Божае, але і душы нашы, бо сталіся вы нам улюбёнымі.

Вызваленыя Богам ад вялікіх небяспек, шчыра дзякуем Яму, як тыя, што змагаліся супраць цара.

Сабраўшы ж па іх зброю і здабычу з ворагаў, святкавалі шабат, шчыра дзякуючы і славячы Госпада, што вызваліў іх ад няволі ў той дзень, пачынаючы аказваць ім Сваю міласэрнасць.

перш, папраўдзе, шчыра маючы справы цара на ўвазе, потым жа — з парадаю таксама дзеля грамадзян сваіх; бо неразважнасць вышэй нагаданых людзей нямала шкодзіць усяму нашаму народу.

Ахіёр жа, бачачы ўсё, што зрабіў Бог Ізраэля, шчыра паверыў у Бога, і абрэзаў крайнюю плоць сваю, і далучыўся да дому Ізраэля па гэты дзень.

Шкадуе тых, хто прымае павучэнне літасці і якія шчыра спаўняюць законы Яго.

І зараз — многія і справядлівыя прысуды Твае, выкананыя на мне за грахі мае і маіх бацькоў, бо не рабілі мы паводле прыказанняў Тваіх, і не вялі сябе шчыра на віду ў Цябе.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter