Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

СІМОНА — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «Сімона» сустракаецца 51 раз у 49 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца толькі ў перакладзе Бібліі Чарняўскага.

СІМОНА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І адлучыў ад іх Сімона, і ў іх прысутнасці загадаў яго звязаць. І загадаў напоўніць мяхі іх збожжам, і каб ў кожным мяху былі ўложаны дадзеныя імі грошы, і каб далі ім яшчэ харчоў на дарогу. Так і было зроблена.

Таксама сыны Сімона: Амон, Рына, Бэнханан і Тылон. І сыны Есі: Загэт, і Бэнзагэт.

сям’я дому Леві асобна і іх жанчыны асобна; сям’я дому Сімона асобна і іх жанчыны асобна;

А калі ішоў каля мора Галілейскага, убачыў двух братоў — Сімона, які завецца Пётрам, і Андрэя, брата яго, як запускалі сеткі ў мора, бо былі рыбаловамі.

А калі Ісус быў у Бэтаніі, у доме Сімона пракажонага,

І, праходзячы каля мора Галілейскага, убачыў Сімона і брата яго Андрэя, што закідалі сеткі ў мора; бо былі яны рыбаловамі.

І адразу, выйшаўшы з сінагогі, прыбылі з Якубам і Янам ў дом Сімона і Андрэя.

Цешча ж Сімона ляжала ў гарачцы, і адразу кажуць Яму пра яе.

Сімона, якому даў імя Пётра,

і Андрэя, і Піліпа, і Баўтрамея, і Мацвея, і Тамаша, і Якуба Алфеева, і Тадэя, ды Сімона Кананіта,

Ці ж гэта не цясляр, сын Марыі, ці не брат Якуба і Язэта, Юды і Сімона? Ці ж і Яго сёстры не тут з намі?» І горшыліся з Яго.

І, калі Ісус быў у Бэтаніі, у доме Сімона пракажонага, і ўзлягаў за сталом, прыйшла жанчына, трымаючы алябастравую пасудзіну каштоўнага алейку нардавага, і, разбіўшы алябастр, выліла Ісусу на галаву.

І прымусілі нейкага Сімона Цырэнейца, бацьку Аляксандра і Руфа, які ішоў з поля і праходзіў міма, каб нёс крыж Яго.

Выйшаўшы з сінагогі, пайшоў Ён у дом Сімона. А цешча Сімона была ў вялікай гарачцы, дык прасілі Яго за яе.

Таксама і Якуба, і Яна, сыноў Зебядзеевых, таварышаў Сімона. І гаворыць Ісус Сімону: «Не бойся, адгэтуль ужо людзей лавіць будзеш».

Сімона, якога пераназваў Пётрам, і Андрэя, брата яго, Якуба і Яна, Піліпа і Баўтрамея,

Мацвея і Тамаша, Якуба Алфеева, і Сімона, якога завуць Зэлотам,

І, калі вялі Яго, спынілі нейкага Сімона з Цырэны, які ішоў з поля, і ўсклалі на яго крыж, каб нёс яго за Ісусам.

А адным з двух, што пачулі ад Яна і пайшлі за Ім, быў Андрэй, брат Сімона Пётры.

Ён знаходзіць перш брата свайго Сімона і кажа яму: «Знайшлі мы Месію», што значыць — Хрыста,

Кажа Яму адзін з вучняў Яго, Андрэй, брат Сімона Пётры:

Гэтак падыходзіць да Сімона Пётры. Той кажа Яму: «Госпадзе, Ты мне будзеш мыць ногі?»

Дык пабегла і прыйшла да Сімона Пётры і другога вучня, якога любіў Ісус, і кажа ім: «Узялі Госпада з магілы, і не ведаем, дзе Яго паклалі!»

І сталася, што яшчэ многа дзён заставаўся Пётра ў Ёпе ў нейкага гарбара Сімона.

Дык зараз жа пашлі людзей у Ёпу і запрасі нейкага Сімона, званага Пётрам.

Ён гасціць у нейкага гарбара Сімона, якога дом каля мора. Ён скажа табе, што трэба табе рабіць.»

І калі Пётра разважаў у сабе, што можа азначаць з’ява, якую бачыў, вось, перад брамай затрымаліся тыя, што былі пасланы Карнэліем, і пыталіся пра дом Сімона.

Дык пашлі ў Ёпу і пакліч Сімона, званага Пётрам; ён гасціць у доме Сімона гарбара каля мора, і ён, прыйшоўшы, скажа табе”.

І ён расказаў нам, як убачыў анёла, які паўстаў у яго доме, і сказаў яму: “Пашлі ў Ёпу мужчын і пакліч Сімона, званага Пётрам.

і Сімона, празванага Тазі,

І вылучаны былі з людзей Сімона тры тысячы ваяроў, каб ішлі яны ў Галілею, а з Юды восем тысяч — у Галаад,

І Ёната пакінуў у горадзе свайго брата Сімона, і сам з малою колькасцю ваяроў выйшаў у край;

І брата яго Сімона назначыў кіраўніком на тэрыторыі ад сходаў да Тыра аж да межаў Егіпта.

І народ на дакументах стаў пісаць: «У першым годзе Сімона — вялікага першасвятара і правіцеля юдэяў».

І жыхары горада разам са сваімі жонкамі і дзецьмі ўзышлі на мур, разадраўшы адзенне сваё, і загаласілі, і ўмалялі Сімона, каб падаў ім правую руку,

І папрасілі Сімона, каб падаў ім правіцу, дык падаў ім, і іх выгнаў адтуль, і крэпасць ачысціў ад усякае нячыстасці.

І ва ўсе дні Сімона ў зямлі Юдэйскай жылі спакойна; і ён рупіўся пра дабрабыт для свайго народа; і яго валадаранне спадабалася ім, і слава яго ва ўсе дні.

І народ рашыў, што вестуноў трэба прыняць урачыста, а копію таго, што яны скажуць, памясціць у кнігах, прызначаных для народа, каб народ спартанцаў бярог памяць аб іх. Копія ж іх зроблена для першасвятара Сімона”.

І вось копія надпісу: “У васемнаццаты дзень месяца Элул, у сто семдзесят другім годзе, у трэцім годзе вялікага першасвятара Сімона, у Азарамэлі,

І народ убачыў веру Сімона і славу, якую думаў здабыць свайму народу; і паставілі яго сваім правіцелем і першасвятаром, бо ўсё гэта ён зрабіў: і справядлівасць, і веру, якую збярог у сваім народзе, і ўсякім чынам стараўся ўзвысіць свой народ.

Пачуў бо, што рымляне называюць юдэяў прыяцелямі і саюзнікамі ды братамі, і што пасланнікаў Сімона прынялі з гонарам,

І прыяцель цара Антэнобій прыбыў у Ерузалім, і ўбачыў славу Сімона, і бляск золата, і срэбра, і шматлікія пасудзіны і паслугу, аслупянеў, і выказаў яму патрабаванні цара.

З вялікаю ж злосцю вярнуўся да цара, і перадаў яму гэты адказ, і расказаў яму пра славу Сімона і пра ўсё, што ён убачыў; і цар разгневаўся страшна.

І ўзвысілася сэрца яго, і хацеў завалодаць краем, і меўся падступна выдаліць Сімона і яго сыноў.

Онія, бачачы небяспеку барацьбы і што Апалоній, сын Мэнестэя, кіраўнік Цэлесірыі і Фэніцыі, павялічвае злос-насць Сімона, накіраваўся да цара

І пасля трох гадоў Язон паслаў да Мэнелая, брата вышэй згаданага Сімона, каб адвёз грошы цару ды завяршыў разбор пільных спраў.

Такім чынам, назначыў кіраўнікамі кожнай дружыны братоў сваіх: Сімона, Язэпа і Ёнату, а кожнаму падпарадкаваў тысячу пяцьсот ваяроў,

Дык Макабэй пакінуў Сімона і Язэпа ды яшчэ Захэя, і з ім даволі вялікую колькасць ваяроў да аблогі іх, сам жа накіраваўся ў тыя мясцовасці, якія яны больш цяснілі.

якімі ў той час былі: Осія, сын Міхі з пакалення Сімона, і Хабрыс, сын Гатаніэля, і Харміс, сын Мэльхіэля.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter