Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

СКІНУТЫ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «скінуты» сустракаецца 8 разоў у 6 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 5 перакладах: Бокуна, Сёмухі, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

СКІНУТЫ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Ды аднак жа скінуты ты ў пекла, на самае дно ямы!

А калі яго сэрца ўбілася ў пыху, і дух яго ўзброіўся ганарыстасцю, ён скінуты быў з царскага пасада свайго і была адабрана ў яго слава яго;

І скінуты быў дракон той магутны, змей старадаўні, які завецца д’ябал і шатан, які зводзіць цэлы свет, і скінуты быў на зямлю, і анёлы яго былі скінуты разам з ім.

І пачуў я голас магутны на небе, які казаў: «Цяпер настала збаўленне і моц, і Валадарства Бога нашага і ўлада Хрыста Яго, бо скінуты абвінаваўца братоў нашых, які абвінавачваў іх перад Богам нашым днём і ўночы.

А калі дракон убачыў, што скінуты ён на зямлю, пачаў пераследаваць жанчыну, што нарадзіла сына.

Тады адзін магутны анёл падняў вялікі, як млынавы, камень і кінуў яго ў мора, кажучы: «З такой сілаю будзе скінуты гэты горад Бабілон, і больш не паўстане.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter