Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

СКЛІЧЦЕ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «Склічце» сустракаецца 5 разоў у 5 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 2 перакладах: Бокуна, Сёмухі.

СКЛІЧЦЕ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Склічце лучнікаў супраць Бабілона. Вы ўсе, хто нацягвае лукі; расстаўце лагер вакол яго, каб ніхто не выйшаў, і аддайце яму належна за яго справы і ўсё, што ён вам рабіў, зрабіце яму, бо ён паўстаў супраць Госпада, супраць Святога Ізраэлева!

Падыміце сцяг на зямлі! Трубіце ў трубы між народамі, прыгатуйце супраць яго народы, склічце супраць яго царствы Арарата, Міні, Аскеназа, устанавіце супраць яго ваяводаў, прывядзіце коней, як калючую саранчу!

Прызначце пост святы, склічце сход, збярыце старэйшых, усіх жыхароў зямлі ў дом Госпада, Бога вашага, і ўсклікайце да Госпада:

Трубіце ў трубу на Сіёне, прызначце пост, склічце сход.

Абвясціце гэта між народамі, прыгатуйцеся да святой вайны, склічце волатаў! Хай прыходзяць і хай выступаюць усе ваяры.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter