Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

СЛАЎНЫМ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «слаўным» сустракаецца 12 разоў у 12 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 6 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, праваслаўным, каталіцкім, Сабілы і Малахава.

СЛАЎНЫМ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Увесь народ, які быў у браме, і старэйшыны адказалі: «Мы з’яўляемся сведкамі; хай Госпад зробіць гэтую жанчыну, якая ўвойдзе ў дом твой, падобнай да Ракель і Ліі, якія абедзве збудавалі дом Ізраэля. Набывай багацце ў Эфраце і зрабі слаўным імя тваё ў Бэтлехэме!

І казалі жанчыны Наомі: «Хай будзе дабраславёны Госпад, Які не дапусціў, каб у цябе сёння не было таго, хто б вызваліў тваю сям’ю. Няхай будзе слаўным імя яго ў Ізраэлі,

А кіраўнікі філістынцаў выходзілі ваяваць; але колькі разоў нападалі яны, Давід з поспехам перамагаў іх лепш, чым усе паслугачы Саўла, і вельмі слаўным сталася імя яго.

А Абісай, брат Ёаба, сын Сэруі, быў кіраўніком трыццаці. Ён вось падняў на дзіду сваю трыста, якіх забіў. Быў ён слаўным сярод тых трыццаці,

Такім чынам, Язафат быў багатым і вельмі слаўным, і зрадніўся ён з Ахабам.

Эзэкія ж стаў вельмі багатым і слаўным; сабраў сабе вялікія скарбы срэбра, золата і каштоўнага каменя, духмянасцей, шчытоў ды ўсякага роду каштоўнасцей.

У той дзень корань Ясэя стане знакам для народаў; народы будуць імкнуцца да Яго, і Яго месцазнаходжанне будзе слаўным.

бо дарагім стаўся ў вачах Маіх і слаўным, Я люблю цябе і дам людзей за цябе і народы — за душу тваю.

Калі адвядзеш нагу сваю ў шабат, каб не рабіць працы ў дзень Мой святы, і назавеш шабат асалодаю і слаўным святым днём для Госпада, і калі ўшануеш яго, адклаўшы падарожжы свае, справы свае і размовы свае,

дык ці не многа больш будзе слаўным служэнне Духа?

Гэтак тое, што было слаўным часткова, не мае больш славы па прычыне славы, якая перавышае яе.

Пачынаючы ад таго, хто сядзіць на слаўным пасадзе, аж да таго, хто сядзіць, упакораны, на зямлі і ў попеле;

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter