Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

СЛЯПОГА — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «сляпога» сустракаецца 8 разоў у 8 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 3 перакладах: праваслаўным, каталіцкім, Клышкi.

СЛЯПОГА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
“Пракляты той, хто падманвае сляпога ў дарозе”. І ўвесь народ скажа: “Амін”.

Затым прывялі да Яго апанаванага дэманамі, сляпога і нямога, і Ён аздаравіў яго, так што нямы стаў гаварыць і бачыць.

Пакіньце іх: яны сляпыя правадыры сляпых; а калі сляпы сляпога наперадзе вядзе, дык абодва ўваляцца ў яму».

І прыходзіць у Бэтсайду. І прыводзяць да Яго сляпога, ды просяць, каб дакрануўся да яго.

Дык, узяўшы сляпога за руку, завёў яго за вёску і, плюнуўшы на вочы яму і ўсклаўшы Свае рукі на яго, спытаўся ў яго: «Бачыш што-небудзь?»

І Ісус, спыніўшыся, сказаў яго паклікаць. Дык паклікалі сляпога і сказалі яму: «Адважней, уставай, кліча цябе!»

І сказаў ім для параўнання: «Ці можа сляпы весці сляпога? Ці не абодва ўваляцца ў яму?

І, праходзячы, убачыў чалавека, сляпога ад нараджэння.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter