Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

СПАДАБАЕЦЦА — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «спадабаецца» сустракаецца 12 разоў у 12 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 2 перакладах: Бокуна, Сёмухі.

СПАДАБАЕЦЦА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І кажа Балак яму: «Пойдзем, я завяду цябе на іншае месца, можа, спадабаецца Богу, што адтуль праклянеш яго?»

і купляй за гэтыя грошы ўсё, што табе спадабаецца: ці з валоў, ці з авечак, таксама віно і сікеру, ды ўсё, чаго жадае душа твая; і еж там перад Госпадам, Богам тваім, і весяліся ты і ўся сям’я твая,

Хай ён жыве з табою пасярод цябе, у месцы, якое ён выбера ў адным з гарадоў тваіх, які спадабаецца яму, і ты не засмучай яго.

І казалі ваяры Давіда яму: «Вось дзень, аб якім казаў табе Госпад: “Я выдам табе ворага твайго, і ты зробіш яму, як спадабаецца табе”». Устаў, такім чынам, Давід і адрэзаў цішком крысо плашча Саўлавага.

І тая сярод усіх, якая спадабаецца цару, будзе царыцай замест Васці». Спадабалася гэта слова цару, і, як раілі, сказаў зрабіць.

Але ж не пацяшае Цябе ахвяра, цэласпаленне, калі прынясу яго, Табе не спадабаецца.

І спадабаецца Госпаду [гэта] больш за валоў, больш за цяля, у якога рогі і капыты падрастаюць.

“Гэта Я стварыў зямлю, чалавека і жывёлу, якія ёсць на паверхні зямлі, Сваёй вялікай сілай і Сваёй узнятай рукой; і Я даю яе таму, каму Мне спадабаецца.

Калі вы складаеце ў ахвяру сляпое, ці ж гэта не дрэнна? І калі прыносіце ў ахвяру тое, што кульгавае ды хворае, дык ці ж гэта не дрэнна? Прынясі гэта князю свайму, ці яму спадабаецца гэта і ці прыхільна гляне на цябе? — кажа Госпад Магуццяў.

Дзеля таго, каб атрымаць збаўленне ад Яго, прызавём Яго на дапамогу сабе, і Ён выслухае прызыванне наша, калі Яму гэта спадабаецца.

Слова прыказак: Мудры ў словах выкажа сябе, і чалавек мудры спадабаецца магнатам.

Калі разумны чалавек пачуе мудрае слова, пахваліць яго і дакіне сваё да яго; а калі пачуе легкадумны, не спадабаецца яно яму, і ён кіне яго за свае плечы.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter